Замежнікі сталі часцей ездзіць у беларускія санаторыі

© Pixabay / ivabalkЧамаданы і сумкі турыстаў, архіўнае фота
Чамаданы і сумкі турыстаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2018-м у беларускіх здраўніцах адпачылі 175 тысяч замежнікаў: едуць госці з краін Балтыі, Польшчы і нават Германіі.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Колькасць замежных грамадзян, якія адпачываюць у санаторыях Беларусі, узрасла, пра гэта дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі паведаміў журналістам у аўторак.

Закрыццё зімовага сезону ў гарналыжным комплексе Сілічы - Sputnik Беларусь
"Сілічы" і "Лагойск" трапілі ў топ-10 гарналыжных курортаў СНД

"Усяго ад пачатку года аздараўленне і лячэнне ў нашых здраўніцах прайшлі 175 тысяч замежнікаў, гэта на восем тысяч больш, чым за дзевяць месяцаў мінулага года. Плануецца, што за год у нас адпачне 225 тысяч чалавек", — падзяліўся дадзенымі Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, тэндэнцыя павелічэння заўважаецца апошнія пяць гадоў. Акрамя таго, у сувязі са спрашчэннем візавага рэжыму пашыраецца і геаграфія турыстаў: у прыватнасці, больш актыўна сталі наведваць Беларусь госці з краін Балтыі, Польшчы і нават Германіі.

Выручка ад рэалiзацыi санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг за мінулыя 9 месяцаў вырасла на 20% і дасягнула 322 мільёнаў рублёў, распавёў Балбатоўскі, адзначыўшы, што кошт аднаго дня знаходжання ў беларускім санаторыі з пачатку года — у сярэднім 53 рублі.

У навагоднія дні запаўняльнасць санаторыяў будзе поўнай, перакананы дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

"У перыяд навагодніх святаў усе санаторыі будуць запоўненыя на 100%. Лячэбная база будзе працаваць усе святочныя дні. Акрамя гэтага, дадаткова будуць арганізаваны спецыяльныя перадсвяточныя экскурсіі, навагоднія прадстаўленні для дзяцей, гулянні на прыродзе, а таксама шоп-туры для замежнікаў", — растлумачыў ён.

Стужка навiн
0