МІНСК, 26 вер — Sputnik. Больш за сотню прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў 27 верасня акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу беларусам па ўсёй краіне, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць у чацвер у раённых і гарадскіх аб'яднаннях і арганізацыях краіны: эксперты пракансультуюць людзей па любых пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў. Дакладны час і месца сустрэчы можна даведацца на сайце Федэрацыі ці непасрэдна ў прафсаюзах горада.
Як паведамілі ў прэс-службе, у першым паўгоддзі 2018 года прафсаюзныя юрысты правялі амаль 80 тысяч кансультацый.
"З дапамогай спецыялістаў на карысць работнікаў вырашаныя 58 спраў у судовых інстанцыях, 39 чалавек адноўлены на працы, вернута больш за 2 мільёны рублёў нявыплачаных або незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў", — падзяліліся дадзенымі прадстаўнікі Федэрацыі.
З мінулага лістапада ў асобных рэгіёнах рэспублікі на прававых прыёмах прысутнічаюць таксама супрацоўнікі пракуратуры: на думку ініцыятараў, такім чынам атрымліваецца хутчэй вырашаць праблемы. Сумесна ведамствы вырашаюць пытанні выканання наймальнікамі гарантый у галіне працы, тэрмінаў выплаты зарплаты і сум, абавязковых пры звальненні.