МІНСК, 26 вер — Sputnik. Ацяпленне пачнуць уключаць пасля ўстанаўлення сярэднясутачнай тэмпературы на ўзроўні ніжэй васьмі градусаў, заявіла ў сераду журналістам начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Прыкметнае пахаладанне прыйшло ў Беларусь напрыканцы мінулага тыдня, з-за чаго шматлікія гараджане задаліся пытаннем пра тое, калі будзе ўключана ацяпленне.
Як нагадала ў сераду журналістам прадстаўнік сталічнай мэрыі, парадак уключэння ацяплення прапісаны ў нарматыўна-прававых актах.
"У нас тры групы спажыўцоў: сацыяльныя аб'екты, жылы фонд і адміністрацыйныя будынкі. Сацыяльныя аб'екты ўключаюцца першымі пры сярэднясутачнай тэмпературы плюс восем градусаў на працягу пяці дзён", — распавяла яна.
Пакуль патрабаванне да сярэднясутачнай тэмпературы паветра не выконваецца — занадта цёпла для таго, каб уключаць мінчанам ацяпленне.
Нагадаем, сіноптыкі ў цэлым даюць негатыўны прагноз на надвор'е ў бліжэйшы час. Так, у другой палове тыдня месцамі магчымы начныя замаразкі, дзённая тэмпература паветра таксама не будзе падымацца вышэй за +15.