Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ва Ухане

© REUTERS / Geoff BurkeБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
20-гадовай беларусцы спатрэбілася крыху больш за гадзіну, каб справіцца з 19-гадовай амерыканкай.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№20 у рэйтынгу WTA) згуляе ў 1/4 фіналу тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане, паведамляе Sputnik.

У матчы 1/8 фіналу беларуска сустракалася з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (62). Паядынак завяршыўся з лікам 6:3, 6:3 на карысць Сабаленка. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 14 хвілін.

За выхад у паўфінал Сабаленка пазмагаецца з мацнейшай у супрацьстаянні Дамініка Цыбулкава (Славакія, 31) — Дар'я Касаткіна (Расія, 13).

Нагадаем, на турніры ва Ухане таксама выступала яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (32), але яна прайграла ў другім крузе пуэртарыканцы Моніцы Пуіг (51).

А вось Вікторыя Азаранка ва Ухане не выступае — на мінулым тыдні яна прыняла рашэнне зняцца са спаборніцтваў. У чвэрцьфінале турніру ў Токіа экс-першая ракетка свету адчула недамаганне і не змагла завяршыць матч.

 

Стужка навiн
0