МІНСК, 26 вер — Sputnik. Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы завёў афіцыйную старонку ў Instagram. Дагэтуль залатагорскі прыход быў прадстаўлены толькі ў "Фэйсбуку" і ва "Укантакце".
"У нас навіна!!!! Нарэшце ў нашай парафіі з'явілася свая старонка ў Instagram. Каталіцкіх навін і прыгожых фотаздымкаў стане яшчэ больш! Падпісвайцеся!! Абяцаем, будзе цікава", — паведамляецца на афіцыйнай старонцы касцёла ў "Фэйсбуку".
Як паведаміў настаяцель прыхода ксёндз-канонік Юрый Санько, весці старонку касцёла будзе беларуская трэвэл-блогерка Ася Паплаўская.
Як аднаўляюць касцёл Святога Роха>>>
Касцёл Святога Роха — самы стары прыход Мінска. Вясной гэтага года тут была распачата маштабная рэстаўрацыя. Унутранае аднаўленне касцёла выканана за кошт сродкаў, сабраных падчас краудфандынгавай кампаніі. Далей у планах парафінян — аднаўленне прыкасцёльнай тэрыторыі.