Сабаленка згуляе ў паўфінале турніра ва Ухане

© AFP 2024 / NICOLAS ASFOURIБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска працягвае феерыю ва Ухане: гэтым разам менш чым паўтары гадзіны яна справілася са славачкай Цыбулкавай.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выступіць у паўфінале тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане, паведамляе Sputnik.

У матчы 1/2 фіналу беларуска сустракалася з прадстаўніцай Славакіі Дамінікай Цыбулкавай. Сустрэча завяршылася з лікам 7:5, 6:3. Гульня працягвалася адну гадзіну 23 хвіліны.

У паўфінале саперніцай Сабаленка стане аўстралійка Эшлі Барці.

Ва Ухане таксама выступала Аляксандра Саснович, але яна пакінула турнір пасля другога раўнда, саступіўшы Моніцы Пуіг з Пуэрта-Рыка.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў спаборніцтвах.

Стужка навiн
0