МІНСК, 27 вер — Sputnik. Узровень сярэдняй заработнай платы работнікаў у сферы культуры складае 80% ад заробку ў рэальным сектары эканомікі, паведаміў карэспандэнту Sputnik міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.
"Калі мы аналізуем паказчыкі работы галіны і, у тым ліку, паказчыкі па заработнай плаце работнікаў культуры, мы бачым пэўную тэндэнцыю — арганізацыі рэспубліканскага падпарадкавання ўшчыльную наблізіліся да паказчыка, які даведзены ў гэтым годзе — гэта значыць, узровень сярэдняй заработнай платы складае 80% ад заработнай платы ў рэальным сектары эканомікі", — растлумачыў кіраўнік ведамства.
Па словах Бондара, такія паказчыкі — гэта вынік паспяховага менеджменту.
Зарплата работнікаў культуры не аднойчы станавілася тэмай абмеркавання на самым высокім узроўні, так як, па дадзеных Белстата, сярэдні паказчык з'яўляецца адным з самых нізкіх у краіне.
Паводле інфармацыі за 2017 год, у галіне культуры і мастацтва сярэдняя зарплата склала каля 460 рублёў, у гэтым годзе паказчык крыху вырас — у студзені-жніўні працаўнікі культуры атрымлівалі 550,6 рубля.