Не хапае вопыту: Дуайер пра паражэнне "Дынама" ў матчы з "Салаватам"

© ХК "Динамо-Минск"Галоўны трэнер "Дынама-Мінск" Гордзі Дуайер
Галоўны трэнер Дынама-Мінск Гордзі Дуайер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэнер упэўнены, што моладзі, нягледзячы на ​​няўдачы, неабходна даваць шанц, бо за ёй будучыня.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Моладзі ў складзе хакейнага клуба "Дынама-Мінск" яшчэ не хапае вопыту, так пракаментаваў гульню сваіх падапечных Гордзі Дуайер пасля ўчарашняга паражэння ад уфімцаў.

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Шуневіч аб рабоце Дуайера ў "Дынама-Мінск": ніякіх змен па персаналіях

Напярэдадні на "Мінск-Арэне" адбыўся матч "Дынама-Мінск" — "Салават Юлаеў" (Уфа), які завяршыўся паражэннем гаспадароў з лікам 3:1. Дуайер на пасляматчавай прэс-канферэнцыі падвёў вынікі гульні.

"Супернік паказаў нам сёння, як гуляць у няроўных саставах. Будзем працаваць", — сказаў трэнер, яго словы цытуе сайт клуба.

Ён адзначыў, што колькасць неапраўданых выдаленняў падчас сустрэчы звязана з тым, што ў маладых "дынамаўцаў" не хапае вопыту. "Драздоў — малады гулец. Яму не хапае вопыту, як і Арцёмаву, Буйніцкаму… Гэтым хлопцам трэба будзе яшчэ шмат працаваць", — падкрэсліў Дуайер.

Аднак трэнер упэўнены, што за моладдзю будучыня і ім варта даваць шанец і выпускаць на лёд.

Мінчанам на гэтым тыдні трэба будзе правесці яшчэ дзве гульні, абедзве хатнія — 28 верасня з "Сібір'ю" і праз два дні з "Авангардам".

 

Стужка навiн
0