Продаж алкаголю па начах забаранілі ў Мінску

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПродаж віна-гарэлачнай прадукцыі
Продаж віна-гарэлачнай прадукцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Забарона працягнецца роўна год - з 1 кастрычніка 2018 года па 1 кастрычніка 2019 года.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. У Мінску забаранілі начны продаж алкаголю, у тым ліку піва, з 23:00 да 07:00. Абмежаванне ўступае ў сілу 1 кастрычніка 2018 года і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2019 года.

Толькі ў рэстаранах і толькі на разліў

Рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з моманту апублікавання. Абмежаванне не распаўсюджваецца на кафэ і рэстараны, але толькі пры ўмове рэалізацыі напояў у разліў.

Гарадскія ўлады тлумачаць часовую забарону правядзеннем у горадзе шматлікіх мерапрыемстваў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама прафілактыкай п'янства і алкагалізму.

З гісторыі пытання

Сілавыя структуры даўно выступалі за забарону начнога гандлю алкаголем не толькі ў Мінску, але і па ўсёй рэспубліцы. Пытанне выносілася на публічнае абмеркаванне, а ў якасці важкага аргументу сілавікі прыводзілі той факт, што кожнае чацвёртае злачынства ў краіне здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення, а цяжкія, у тым ліку забойствы і разбоі, — у 70-80% працэнтах выпадкаў.

Па дадзеных апошняга глабальнага даследавання, СААЗ назвала алкаголь галоўнай прычынай смяротнасці на Зямлі, прама ці ўскосна ён з'яўляецца прычынай кожнай дваццатай смерці на планеце.

У 2015 годзе ў Мінску ўжо дзейнічала забарона на начны продаж алкаголю, але абмежаванні былі адмененыя.

Нядаўна ўлады Быхаўскага раёна выступілі з ініцыятывай гадавой забароны на начны гандаль алкаголем. Але пытанне было вынесена на грамадскае абмеркаванне, і канчатковага рашэння па ім пакуль не прынялі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што меры адказнасці за правапарушэнні ў нецвярозым выглядзе неабходна рабіць больш жорсткімі. Разам з тым, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмежаванні на рэалізацыю спіртных напояў не вырашаць праблему алкагалізацыі насельніцтва.

Ці прынясуць вынік чарговыя забаронныя меры, стане вядома праз год, калі сілавыя структуры прааналізуюць, як паўплывалі "цвярозыя ночы" Мінска на крымінагенную сітуацыю ў горадзе.

Стужка навiн
0