МІНСК, 30 вер — Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі пра магчымыя замаразкі ў Беларусі ў начны час, паведамілі ў Гідрамеце.
У апошні дзень верасня на большай частцы тэрыторыі краіны захавацца пераменная воблачнасць, да вечара пахаладае да +7..+9°С, ноччу будзе яшчэ халадней.
"У ноч на 1 кастрычніка ў шэрагу рэгіёнаў рэспублікі прагназуюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў марозу", — паведамілі Sputnik у нядзелю ў Гідрамеце.
Днём у першы дзень кастрычніка будзе дастаткова цёпла, чакаецца пераменная воблачнасць і будзе без ападкаў.
У ранішнія гадзіны — слабы туман, бачнасць на дарогах будуць абмежаваная. Усходні вецер зменіцца на паўднёвы.
У сярэдзіне дня ў панядзелак паветра прагрэецца да +12..+18°С у залежнасці ад рэгіёна рэспублікі.