Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачнецца ў кастрычніку

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПадчас іспыту
Падчас іспыту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошт аднаго тэсту складзе 7 рублёў, усяго РТ можна прайсці па 15 прадметах.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання ў Беларусі пройдзе ў перыяд з кастрычніка па снежань бягучага года, такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Выстава Навігатар паступлення ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лайфхакі і пасткі ЦТ: паўторыце школьную праграму і будзьце пільныя

Онлайн-рэгістрацыя абітурыентаў на базе РІКВ пачалася 10 верасня. Акрамя таго, ёсць і іншыя пункты правядзення тэсціравання, аднак яны вызначаюць даты рэгістрацыі і правядзення тэсціравання самастойна. Як правіла, РТ праходзіць на базе ВНУ, школ і ліцэяў — спіс месцаў, дзе можна гэта зрабіць, размешчаны на сайце РІКВ.

Тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы на працягу навучальнага года — патэнцыйныя абітурыенты могуць праверыць свае веды ў тых прадметах, якія збіраюцца здаваць на цэнтралізаваным тэсціраванні. РТ ахоплівае 15 навучальных прадметаў за курс агульнай сярэдняй адукацыі: беларуская і руская мова, матэматыка, фізіка, хімія біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, замежная мова, а таксама грамадазнаўства.

Раней ва ўрадзе Беларусі анансавалі магчымасць бясплатнага праходжання тэсціравання. Аднак на цяперашні час бясплатна пакуль можна прайсці толькі адзін з этапаў РТ. У астатніх выпадках неабходна заплаціць 7 рублёў за адзін навучальны прадмет.

Нагадаем, што з гэтага года ў Беларусі з'явіўся новы від рэпетыцыйнага тэсціравання — дыстанцыйнае. Яно дазваляе прайсці онлайн-тэсціраванне і атрымаць разбор заданняў. Плаціць пры гэтым за праходжанне тэсту не трэба.

Стужка навiн
0