Нобелеўскую прэмію па медыцыне далі за новыя метады лячэння рака

© AP / Bebeto MatthewsНобелеўскі медаль
Нобелеўскі медаль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладальнікамі прэстыжнай узнагароды сталі навукоўцы Джэймс П. Элісан і Тасука Хонджа.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Нобелеўская прэмія па медыцыне і фізіялогіі 2018 сёлета прысуджана Джэймсу П. Элісану і Тасуке Хонджа за адкрыццё новых метадаў лячэння рака, заявілі ў панядзелак у Нобелеўскім камітэце.

Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне былі абвешчаныя ў панядзелак у Стакгольме — менавіта з прысуджэння гэтай узнагароды і стартуе "нобелеўскі тыдзень".

Будынак Шведскай акадэміі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прэмія, ды не тая: у панядзелак стартуе Нобелеўскі тыдзень

Згодна з рашэннем арганізатараў прэміі, узнагароды ўдастоены Джэймс П. Элісан і Тасука Хонджа, гэтыя даследчыкі займаюцца праблемамі лячэння рака. Так, яны распрацавалі новы метад імунатэрапіі рака.

Адкрыццё навукоўцаў, упэўненыя ў Каралінскім медыцынскім інстытуце, які прысуджае прэміі, з'яўляецца новай вяхой у гісторыі барацьбы з ракам — яно дазваляе выкарыстоўваць здольнасць імуннай сістэмы чалавека атакаваць ракавыя клеткі.

Навукоўцы выявілі бялок, які выступае "тормазам" імуннай сістэмы, а таксама метады інгібіравання негатыўных імунных рэакцый — гэта значыць здольнасці нашага цела абараняць сябе ад анкалогіі.

У аўторак у Стакгольме назавуць лаўрэата прэміі па фізіцы, у сераду — у галіне хіміі. Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру назавуць у пятніцу ў Стакгольме, узнагароды за даследаванні ў эканоміцы — у наступны панядзелак. Нобелеўская прэмія па літаратуры ў гэтым годзе прысуджацца не будзе з-за сэксуальнага скандалу.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі адбудзецца ў дзень смерці Альфрэда Нобеля — 10 снежня. Уладальнікі ўзнагарод атрымаюць памятны медаль і прэмію ў памеры 940 тысяч долараў на дваіх.

Стужка навiн
0