Страшная прыгажосць: кіслотныя рэкі меднага рудніка бачныя з космасу
Падпісацца
Екацярынбургскі фатограф Васіль Якаўлеў з квадракоптара на двухсотмятровай вышыні зняў страшную спадчыну прамысловага прагрэсу.
Лёвіхінскі меднакалчаданны падземны руднік размешчаны ў пасёлку Лёвіха Свярдлоўскай вобласці. Ён даўно пакінуты, яго затапілі каля 20 гадоў таму. Пасля затаплення рудніка кіслыя шахтавыя воды пачалі падымацца на паверхню.
Сёння кіслотнасць вод рудніка перавышае норму ў два разы, утрыманне медзі — у 18, цынку — у тысячу, а жалеза — у тры тысячы разоў. Кіслыя шахтавыя вады спрабуюць нейтралізаваць вапнай і скідаюць у сажалку-адстойнік. Аднак выклікаюць асцярогу абвалы, з-за якіх забруджаныя воды могуць патрапіць у раку Тагіл, якая знаходзіцца паблізу.
Яшчэ два гады таму спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляду, Мінпрыроды і Уральскага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя прыйшлі да высновы, што неабходна заняцца кансервацыяй рудніка, а таксама правесці рэкультывацыю зямель побач з ім. Міністэрства прыродных рэсурсаў некалькі разоў абвяшчала конкурс на правядзенне ацэнкі экалагічнай шкоды, але перыяд выканання і кошт, верагодна, нікога не задаволілі.
© Photo : Василий ЯковлевЭкалагічная катастрофа на Лёвіхінскім меднакалчаданным падземным рудніку, пас. Лёвіха, Свярдлоўская вобласць
Экалагічная катастрофа на Лёвіхінскім меднакалчаданным падземным рудніку, пас. Лёвіха, Свярдлоўская вобласць
© Photo : Василий ЯковлевРуднік даўно пакінуты, яго затапілі каля 20 гадоў таму.
Руднік даўно пакінуты, яго затапілі каля 20 гадоў таму.
© Photo : Василий ЯковлевЕкацярынбургскі фатограф Васіль Якаўлеў з квадракоптара на двухсотмятровай вышыні зняў страшную спадчыну прамысловага прагрэсу.
Екацярынбургскі фатограф Васіль Якаўлеў з квадракоптара на двухсотмятровай вышыні зняў страшную спадчыну прамысловага прагрэсу.
© Photo : Василий ЯковлевСёння кіслотнасць вод рудніка перавышае норму ў два разы, утрыманне медзі - у 18, цынку - у тысячу, а жалеза - у тры тысячы разоў.
Сёння кіслотнасць вод рудніка перавышае норму ў два разы, утрыманне медзі - у 18, цынку - у тысячу, а жалеза - у тры тысячы разоў.
© Photo : Василий ЯковлевКіслотныя рэкі паступова з'ядаюць лес, дрэвы завальваюцца і паміраюць.
Кіслотныя рэкі паступова з'ядаюць лес, дрэвы завальваюцца і паміраюць.
© Photo : Василий ЯковлевКіслыя шахтавыя вады спрабуюць нейтралізаваць вапнай і скідаюць у сажалку-адстойнік.
Кіслыя шахтавыя вады спрабуюць нейтралізаваць вапнай і скідаюць у сажалку-адстойнік.
© Photo : Василий ЯковлевАднак выклікаюць асцярога абвалы, з-за якіх забруджаныя вады могуць патрапіць у раку Тагіл, якая знаходзіцца паблізу.
Аднак выклікаюць асцярога абвалы, з-за якіх забруджаныя вады могуць патрапіць у раку Тагіл, якая знаходзіцца паблізу.
© Photo : Василий ЯковлевМіністэрства прыродных рэсурсаў некалькі разоў абвяшчала конкурс на правядзенне ацэнкі экалагічнай шкоды, але перыяд выканання і кошт, верагодна, нікога не задаволілі.
Міністэрства прыродных рэсурсаў некалькі разоў абвяшчала конкурс на правядзенне ацэнкі экалагічнай шкоды, але перыяд выканання і кошт, верагодна, нікога не задаволілі.