Lazo fest у Віцебску: танцы, дызайнерскія сукенкі і смачныя бліны

© Sputnik / Павел ВурСтвараючы творы з гародніны і кветак, студэнты не стрымлівалі фантазію
Ствараючы творы з гародніны і кветак, студэнты не стрымлівалі фантазію - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Свята адной вуліцы сабрала гасцей з розных раёнаў горада, хоць і праходзіла пад адкрытым небам падчас дажджу.

ВІЦЕБСК, 2 кас — Sputnik. Другі год запар у самых старых раёнах Віцебска праводзяць святы вуліц, якія па сваім фармаце адрозніваюцца ад гарадскіх мерапрыемстваў: цёплыя і па-хатняму ўтульныя сустрэчы праходзяць у мікрараёнах, пабудаваных да "дзевяностых".

Сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне" ў мінулым годзе прапанавала жыхарам горада правесці ў старых раёнах горада Дзень вуліцы. Гэтай восенню традыцыю вырашылі працягнуць.

Арганізатарамі свята на вуліцы Лазо сталі студэнты і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання.

© Sputnik / Павел ВурУ дождж гасцей сагравалі гарбатай і блінамі
Lazo fest у Віцебску: танцы, дызайнерскія сукенкі і смачныя бліны - Sputnik Беларусь
У дождж гасцей сагравалі гарбатай і блінамі

"У гэтым годзе наш фэст наведала нашмат больш гледачоў, што стала для нас прыемнай нечаканасцю. Да нас у госці прыйшлі вучні з 16 школ горада, таму можна з упэўненасцю сказаць, што свята вуліцы атрымалася", — адзначыла педагог-арганізатар Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання Ксенія Каралькова.

Студэнты каледжа падрыхтавалі для гледачоў выставу дызайнерскіх букетаў і незвычайныя кампазіцыі з агародніны. Было прадстаўлена больш за дзесяць аўтарскіх работ на розную тэматыку.

© Sputnik / Павел ВурВыстава студэнцкага крэатыву
Lazo fest у Віцебску: танцы, дызайнерскія сукенкі і смачныя бліны - Sputnik Беларусь
Выстава студэнцкага крэатыву

Але больш за ўсё гасцей свята здзівіў незвычайны паказ мод. Касцюмы, якія ствараліся за некалькі дзён да фэсту, зрабілі самі студэнты. Дэфіле ў сукенках, дэкараваных лісцем, гледачы сустракалі апладысментамі. З дзяўчатамі ў экстравагантных уборах рабілі сэлфі, а дзеці спрабавалі дакрануцца да хенд-мейда рукамі.

"Выглядае, вядома, эфектна. Відаць, што рабяты рыхтаваліся. Прызнацца, я здзіўленая такому святу на нашай вуліцы", — падзялілася ўражаннямі мясцовая жыхарка Таццяна.

На адной пляцоўцы пад адкрытым небам арганізатары стварылі некалькі лакацый, у тым ліку спартыўную. Госці маглі паспаборнічаць у трапнасці, гуляючы ў дартс і кідаючы мяч у кольцы, а самыя спрытныя скакалі праз скакалку.

© Sputnik / Павел ВурМожна было сагрэцца, скачучы на скакалцы
Lazo fest у Віцебску: танцы, дызайнерскія сукенкі і смачныя бліны - Sputnik Беларусь
Можна было сагрэцца, скачучы на скакалцы

Не пашанцавала ўдзельнікам фестывалю толькі з надвор'ем. Але прадбачлівыя арганізатары сагрэлі гасцей гарачай гарбатай і духмяным блінамі. А ўсіх жадаючых запрасілі на экскурсію ў каледж.

Стужка навiн
0