Пасля матчу БАТЭ - ПАОК у Мінск пусцяць дадатковую электрычку

© Sputnik / Виктор ТолочкоБарысаў-Арэна, архіўнае фота
Барысаў-Арэна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сталіцу электрацягнік прыбудзе а палове другой ночы, праезд (важна!) будзе бясплатным для заўзятараў БАТЭ.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Дадатковая электрычка з Барысава ў Мінск будзе запушчана пасля матчу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і грэцкім ПАОК, паведамілі Sputnik у прэс-службе барысаўскага клуба.

Паядынак другога тура групавога раўнду Лігі Еўропы УЕФА паміж БАТЭ — ПАОК адбудзецца на "Барысаў-Арэне" 4 кастрычніка. Пачатак матчу а 22-й.

"Улічваючы позні час заканчэння чацвярговага паядынку групавога раўнда Лігі Еўропы 2018/19 з грэчаскім ПАОК, наш клуб паспяхова адпрацаваў пытанне з арганізацыяй дадатковага электрацягніка, які дапаможа сталічным заўзятарам "жоўта-сініх" хутчэй дабрацца дадому", — распавялі ў клубе.

Электрычка адправіцца з Барысава ў 00:08, на станцыі Пячынскі — найбліжэйшай да арэны — яна будзе ў 00:14.

"У 0:20 цягнік рушыць у шлях, прычым зробіць толькі тры прамежкавыя прыпынкі — Жодзіна-Паўднёвае (00:31-00:33), Зарэчнае (00:45-00:47), Мінск-Усходні (01:29-01:31)", — праінфармавалі ў БАТЭ.

У Мінск цягнік прыбудзе ў 01:37.

Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што праезд у электрычцы будзе бясплатным для заўзятараў "жоўта-сініх".

Стужка навiн
0