https://bel.sputnik.by/20181003/Knigu-syoletnyaga-laurehata-prehmii-gedrojca-apublikuyuc-u-audyya-1037939947.html
Кнігу сёлетняга лаўрэата прэміі Гедройца апублікуюць у аудыя
Кнігу сёлетняга лаўрэата прэміі Гедройца апублікуюць у аудыя
Sputnik Беларусь
Выданне ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку. 03.10.2018, Sputnik Беларусь
2018-10-03T12:56+0300
2018-10-03T12:56+0300
2023-04-20T14:21+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
культура
беларусь
прэмія ежы гедройца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102877/77/1028777776_0:98:1920:1178_1920x0_80_0_0_cdd76868acba31e5578bb0bccb5f207c.jpg
МІНСК, 3 кас — Sputnik. Арганізатары прэміі Ежы Гедройца плануюць выдаць кнігу пераможцы гэтага года ў аўдыяварыянце, днямі распачалася краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на рэалізацыю праекта.Грошы патрэбныя на аплату студыйнага часу, працы гукарэжысёра, ганарар дыктару, падрыхтоўку старонкі ў інтэрнэце і прэзентацыю кнігі афлайн."Калі казаць пра беларускамоўныя аўдыякнігі, то ў выпадку з класікай усё не так і дрэнна: можна паслухаць творы, напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Аднак з самай свежай актуальнай сучаснай беларускай літаратурай у гэтай галіне вялікі прабел. Наш праект аніяк не прэтэндуе на поўнае вырашэнне праблемы, хутчэй мы б хацелі абазначыць шлях і зрабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку і шукаем партнёраў у гэтай справе", — патлумачыла старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяна Нядбай.Плануецца, што аудыякніга ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.Нагадаем, што ў гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі:Імя пераможцы будзе вядома 11 кастрычніка. Але ўдзельнікі краудфандынгавай кампаніі сваімі ахвяраваннямі змогуць паўплываць на выбар кнігі для аудыяпублікацыі. Пры канчатковым выбары будзе ўлічвацца не толькі тое, хто пераможа, але і грашовы ўнёсак спонсараў, якія абяруць самыя дарагія лоты і змогуць у каментарах назваць свае пажаданні.Калі пісьменнік не захоча, каб яго кнігу агучвалі, у аўдыя будзе апублікаваны наступны твор, абраны паводле галасоў членаў журы і галоўных спонсараў праекта.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102877/77/1028777776_110:0:1811:1276_1920x0_80_0_0_0a33935be0bbe3c7f7d6b6617e8f0704.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, культура, беларусь, прэмія ежы гедройца
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, культура, беларусь, прэмія ежы гедройца
Кнігу сёлетняга лаўрэата прэміі Гедройца апублікуюць у аудыя
12:56 03.10.2018 (абноўлена: 14:21 20.04.2023) Выданне ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.
МІНСК, 3 кас — Sputnik. Арганізатары прэміі Ежы Гедройца плануюць выдаць кнігу пераможцы гэтага года ў аўдыяварыянце, днямі распачалася краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на рэалізацыю праекта.
Грошы патрэбныя на аплату студыйнага часу, працы гукарэжысёра, ганарар дыктару, падрыхтоўку старонкі ў інтэрнэце і прэзентацыю кнігі афлайн.
"Калі казаць пра беларускамоўныя аўдыякнігі, то ў выпадку з класікай усё не так і дрэнна: можна паслухаць творы, напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Аднак з самай свежай актуальнай сучаснай беларускай літаратурай у гэтай галіне вялікі прабел. Наш праект аніяк не прэтэндуе на поўнае вырашэнне праблемы, хутчэй мы б хацелі абазначыць шлях і зрабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку і шукаем партнёраў у гэтай справе", — патлумачыла старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяна Нядбай.
Плануецца, што аудыякніга ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі:
Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
Павел Севярынец, "Беларусалім"
Анка Упала, "На заснежаны востраў".
Імя пераможцы будзе вядома 11 кастрычніка. Але ўдзельнікі краудфандынгавай кампаніі сваімі ахвяраваннямі змогуць паўплываць на выбар кнігі для аудыяпублікацыі. Пры канчатковым выбары будзе ўлічвацца не толькі тое, хто пераможа, але і грашовы ўнёсак спонсараў, якія абяруць самыя дарагія лоты і змогуць у каментарах назваць свае пажаданні.
Калі пісьменнік не захоча, каб яго кнігу агучвалі, у аўдыя будзе апублікаваны наступны твор, абраны паводле галасоў членаў журы і галоўных спонсараў праекта.