Кнігу сёлетняга лаўрэата прэміі Гедройца апублікуюць у аудыя

© PixabayНавушнікі, архіўнае фота
Навушнікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выданне ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Арганізатары прэміі Ежы Гедройца плануюць выдаць кнігу пераможцы гэтага года ў аўдыяварыянце, днямі распачалася краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на рэалізацыю праекта.

Уручэнне літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Хто ўвайшоў у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца 2018?

Грошы патрэбныя на аплату студыйнага часу, працы гукарэжысёра, ганарар дыктару, падрыхтоўку старонкі ў інтэрнэце і прэзентацыю кнігі афлайн.

"Калі казаць пра беларускамоўныя аўдыякнігі, то ў выпадку з класікай усё не так і дрэнна: можна паслухаць творы, напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Аднак з самай свежай актуальнай сучаснай беларускай літаратурай у гэтай галіне вялікі прабел. Наш праект аніяк не прэтэндуе на поўнае вырашэнне праблемы, хутчэй мы б хацелі абазначыць шлях і зрабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку і шукаем партнёраў у гэтай справе", — патлумачыла старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяна Нядбай.

Плануецца, што аудыякніга ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі:

  • Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
  • Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
  • Адам Глобус, "Сям'я"
  • Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
  • Павел Севярынец, "Беларусалім"
  • Анка Упала, "На заснежаны востраў".

Імя пераможцы будзе вядома 11 кастрычніка. Але ўдзельнікі краудфандынгавай кампаніі сваімі ахвяраваннямі змогуць паўплываць на выбар кнігі для аудыяпублікацыі. Пры канчатковым выбары будзе ўлічвацца не толькі тое, хто пераможа, але і грашовы ўнёсак спонсараў, якія абяруць самыя дарагія лоты і змогуць у каментарах назваць свае пажаданні.

Калі пісьменнік не захоча, каб яго кнігу агучвалі, у аўдыя будзе апублікаваны наступны твор, абраны паводле галасоў членаў журы і галоўных спонсараў праекта.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі