Відэа

Авечкін зняўся ў рэкламе экшэна ад Wargaming

Расійскі хакеіст параўнаў відэагульні са спортам і адзначыў, што толькі зацятыя трэніроўкі прывядуць да поспеху. Відэа з'явілася ў аўторак і ўжо сабрала больш за 9 тысяч праглядаў.

Расійскі хакеіст, зорка НХЛ Аляксандр Авечкін стаў тварам рэкламнай кампаніі анлайн-гульні World of Warships, створанай беларускай кампаніяй Wargaming, перадае Sputnik.

"Аляксандр Авечкін — адзін з лепшых нападаючых у гісторыі хакея і самы знакаміты хакеіст планеты. Хуткі, дакладны, тэхнічны і жорсткі на лёдзе, ён упэўнена вядзе сваю каманду да перамог. Фанаты празвалі яго "Вялікай Васьмёркай", а ён даказаў, што сапраўды варты гэтай мянушкі", — патлумачылі свой выбар у прэс-службе кампаніі.

У рэкламным роліку знакаміты спартсмен распавядае, у чым складаецца сакрэт поспеху ў жыцці, на лёдзе і ў відэагульнях.

"Для поспеху трэба выкласціся. За поспех трэба змагацца. Павагу трэба заслужыць", — перакананы Авечкін.

Хакеіст выказаў меркаванне, што спорт і відэагульні вельмі падобныя: каб дасягнуць вяршынь, і там, і там трэба ўпарта трэніравацца. Дарэчы, не ўсе гульцы зразумелі, чаму задзейнічалі менавіта Авечкіна: яны не разумеюць, якое дачыненне мае хакей да анлайн-гульні.

У прэс-службе Wargaming таксама праанансавалі, што больш падрабязна раскажуць аб супрацоўніцтве з Аляксандрам Авечкіным у чацвер, 4 кастрычніка.

Да гэтага з кампаніяй ужо супрацоўнічалі прадстаўнікі Галівуду акцёры Дольф Лундгрэн і Стывен Сігал. Лундгрэн у рэкламным роліку разбурае аргтэхніку, гатуе ежу і садзіцца на шпагат. Зорка баявікоў Сігал гэтак жа, як і Авечкін, зняўся ў рэкламным відэа ваенна-марскога экшна World of Warships. Тады не ўсе прыхільнікі гульні ацанілі ўдзел галівудскага акцёра ў рэкламе Wargaming.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі