Шэхаўцоў: цікавасць да фестывалю "Еўразія. DOC" узрастае

© Sputnik / Виктор ТолочкоКруглы стол на тэму: "Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды" ў прэс-цэнтры Sputnik
Круглы стол на тэму: Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды ў прэс-цэнтры Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе на фэст дакументальнага кіно "Еўразія.DOC" прыйшло больш за 150 заявак ад аўтараў з 23 краін, у кароткую праграму фестывалю ўвайшлі 24 фільмы з 12 краін.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Цікавасць з боку аўтараў і гледачоў да фестывалю дакументальнага кіно "Еўразія.DOC" узрастае, пра гэта заявіў дырэктар фестывалю, прэзідэнт прадзюсарскага цэнтра "Студыя Трэці Рым" Валерый Шэхаўцоў у МПЦ Sputnik Беларусь падчас круглага стала на тэму: "Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды".

"Нашы чаканні падцвярджаюцца. Цікавасць да фестывалю ўзрастае: больш гледачоў, больш цікавых фільмаў. У тым годзе на фестываль прыйшло больш за 150 заявак з 23 краін свету. У кароткую праграму патрапілі 24 фільмы з 12 краін", — распавёў ён.

Па словах Шэхаўцова, маштаб фестывалю павялічваецца. "Таго, да чаго мы імкнуліся, мы, я думаю, у істотнай ступені дамагліся. Якасць і ўзровень яго сапраўды вышэй. Па-першае, больш прыйшло заявак, больш быў выбар, і ён быў няпросты. Але пры гэтым усім ёсць разуменне, што наш фестываль набірае ўзровень, і тэматычнае поле пашыраецца, і наогул усё становіцца самавіцей і жыве сваім жыццём", — канстатаваў дырэктар фестывалю.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВалерый Шэхаўцоў адзначыў, што атмасфера на фестывалі становіцца больш цёплай і прыязнай
Шэхаўцоў: цікавасць да фестывалю Еўразія. DOC узрастае - Sputnik Беларусь
Валерый Шэхаўцоў адзначыў, што атмасфера на фестывалі становіцца больш цёплай і прыязнай

Ён адзначыў, што атмасфера, якая пануе на фестывалі з першага дня яго правядзення, становіцца больш цёплай, добрай і прыязнай. "Таму што людзі пачынаюць размаўляць адзін з адным, ужо я чую нейкія ідэі сумесных праектаў. Гэта з'яўляецца самай высокай мэтай любога фэсту — пасябраваць людзей і чакаць ад іх творчых прарываў і творчых поспехаў", — растлумачыў Шэхаўцоў.

Фестываль дакументальнага кіно краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Еўразія.DOC" праходзіць у Мінску з 1 па 4 кастрычніка ўжо ў трэці раз. Пераможцаў кінафестывалю вызначыць журы, у склад якога ўвайшлі кінадакументалісты, журналісты і палітолагі. У рамках фестывалю ў МПЦ Sputnik Беларусь прайшоў круглы стол, у якім прынялі ўдзел арганізатары і ўдзельнікі.

Закрыццё фестывалю адбудзецца 3 кастрычніка а 17-й у Першай зале кінатэатра "Беларусь". Уваход вольны. Пазнаёміцца з фільмамі можна на сайце фестывалю.

Стужка навiн
0