Аўтарам песні выступіў падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, паэт-песеннік Канстанцін Цыбульскі, паведамілі Sputnik ва УУС Мінскай вобласці. Цыбульскі распавёў, што з просьбай напісаць песню да яго звярнулася ветэранская арганізацыя крымінальнага вышуку.
"Шчыра скажу, што працаваў над гімнам з задавальненнем. Па родзе службы ў міліцыі неаднаразова шчыльна ўзаемадзейнічаў з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, ведаў іх спецыфіку", — распавёў ветэран МУС.
Прэм'ера гімна адбылася на святкаванні 100-годдзя крымінальнага вышуку. Мерапрыемства праходзіла ў Дзяржынску.