Стала вядома, колькі склалі касавыя зборы "Хрусталя" ў Беларусі

© Photo : Демарш-фильм (2018)Кадр з фільма "Хрусталь"
Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На радзіме беларускага рэжысёра Дар’і Жук карціну паглядзелі амаль 20 тысяч чалавек.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Фільм "Хрусталь" у Беларусі паглядзелі 18 184 чалавекі, паведамілі ў Цэнтры візуальных мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Галоўны беларускі фільм года? Рэцэнзія на "Хрусталь"

Карціна пратрымалася ў тройцы лідараў беларускага пракату амаль два тыдні. Касавыя зборы ў выніку склалі 109 120 беларскіх рублёў або каля 50 тысяч долараў ЗША.

Па словах пракатчыкаў, стужка не саступала па папулярнасці многім гучным блокбастарам, а некаторыя сеансы прайшлі з аншлагам.

Праз некалькі тыдняў фільм з'явіцца ў расійскім пракаце. Па інфармацыі рэжысёра, прэм'ера "Хрусталя" ў Расіі запланаваная на 13 снежня.

"Хрусталь" — карціна беларускага рэжысёра Дар'і Жук. Яна распавядае пра дзяўчыну, што жадае эміграваць у ЗША. Дагэтуль фільм паспеў атрымаць некалькі ўзнагарод міжнародных фестываляў, але галоўнай інтрыгай вакол стужкі застаецца яе вылучэнне на "Оскар".

Насібуліна пра ролю ў фільме "Хрусталь" і пра тое, што засталося за кадрам>>

Афіцыйная інфармацыя аб гэтым з'явілася толькі на пачатку кастрычніка. У апошні момант у "Хрусталя" з'віўся канкурэнт на вылучэнне — стужка "Сабака рыжы", але пасля прагляду беларускі оскараўскі камітэт пацвердзіў свой першапачатковы выбар.

Стужка навiн
0