Уся ў бляску і васільках: у чым выйдзе на "Міс свету" беларуска

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіс Беларусь Марыя Васілевіч паказвае эскіз сукенкі для фінальнага выхаду на конкурсе "Міс свету 2018"
Міс Беларусь Марыя Васілевіч паказвае эскіз сукенкі для фінальнага выхаду на конкурсе Міс свету 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міс Беларусь Марыя Васілевіч прымерыла дзве сукенкі, якія ёй падрыхтавалі беларускія дызайнеры для сусветнага конкурсу прыгажосці.

Нацыянальны касцюм і кактэйльную сукенку прадэманстравала журналістам беларуская прыгажуня Марыя Васілевіч. Прэзентацыя прайшла ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіс Беларусь Марыя Васілевіч (справа) і аўтар сукенкі, дызайнер студыі моды MUGAKO Дар"я Мугака
Мисс Беларусь Мария Василевич (справа) и автор платья, дизайнер студии моды MUGAKO Дарья Мугако - Sputnik Беларусь
Міс Беларусь Марыя Васілевіч (справа) і аўтар сукенкі, дызайнер студыі моды MUGAKO Дар"я Мугака

Адзін з самых эфектных выхадаў на конкурсе "Міс свету", які пройдзе 8 снежня ў кітайскім горадзе Санья, — гэта выхад у нацыянальных касцюмах. Дызайнер Дар'я Мугака вырашыла здзівіць традыцыйнай беларускай "сувенірнай лялькай".

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіс Беларусь Марыя Васілевіч у нацыянальным беларускім касцюме ад дызайнера Дар"і Мугака
Мисс Беларусь Мария Василевич в национальном белорусском костюме от дизайнера Дарьи Мугако - Sputnik Беларусь
Міс Беларусь Марыя Васілевіч у нацыянальным беларускім касцюме ад дызайнера Дар"і Мугака

У строі дызайнера мноства лёгкіх валанаў з багатымі карункамі, нябесна-блакітных вышывак. Спадніца, выкананая з беларускага ільну, пераходзіць у шлейф і сімвалізуе фартух.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны касцюм для беларускай прыгажуні выкананы ў стылі "сувенірная лялька"
Национальный костюм для белорусской красавицы выполнен в стиле сувенирная кукла - Sputnik Беларусь
Нацыянальны касцюм для беларускай прыгажуні выкананы ў стылі "сувенірная лялька"

Па задумцы, калі беларуская прыгажуня будзе выконваць народны танец на сцэне, спадніцу пакароцяць да калена, каб яна не скоўвала руху.

Галаўны ўбор, над якім працавала дызайнер аксесуараў Кацярына Плавінская, упрыгожаны васількамі і каласамі. А туфлі з мяккай замшы на невысокім абцасе пашылі ў кампаніі Studio Sutoria.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбутак з замшу з нацыянальным арнаментам зроблены ўручную
Обувь из замши с национальным орнаментом сделана вручную  - Sputnik Беларусь
Абутак з замшу з нацыянальным арнаментам зроблены ўручную

Яшчэ адну сукенку, якую прымерыла Марыя Васілевіч, падрыхтавалі ў модным доме "Papilio" для намінацыі "Міс топ-мадэль".

© Sputnik / Виктор ТолочкоМарыя Васілевіч дэманструе дызайнерскую вячэрнюю сукенку для намінацыі "Топ-мадэль", створаную камандай моднага дома "Papilio"
Мария Василевич демонстрирует дизайнерское вечернее платье для номинации Топ-модель, созданное командой Модного дома Papilio - Sputnik Беларусь
Марыя Васілевіч дэманструе дызайнерскую вячэрнюю сукенку для намінацыі "Топ-мадэль", створаную камандай моднага дома "Papilio"

"Сукенка яркая і фактурная, — лічыць крэатыўны дырэктар "Papilio". — У ёй прысутнічаюць прыгожы графічны сілуэт і раскошныя вышыўкі. Праз чорны лёгкі вэлюм злёгку прасвечваюць ножкі і пры гэтым мадэль даўжынёй у падлогу".

© Sputnik / Виктор ТолочкоВячэрняя сукенка для намінацыі "Топ-мадэль" - гэта графічны сілуэт і вышыўкі
Вечернее платье для номинации Топ-модель - это графичный силуэт и вышивки - Sputnik Беларусь
Вячэрняя сукенка для намінацыі "Топ-мадэль" - гэта графічны сілуэт і вышыўкі

Сукенка выканана з чорнага цюлю і тафты, вышытае лісце ўпрыгожана пацеркамі. Расшыўка ідзе і па ліфу.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінчанка Марыя Васілевіч перамагла ў конкурсе "Міс Беларусь" у маі гэтага года
Минчанка Мария Василевич победила в конкурсе Мисс Беларусь  в мае этого года - Sputnik Беларусь
Мінчанка Марыя Васілевіч перамагла ў конкурсе "Міс Беларусь" у маі гэтага года

Таксама на прэзентацыі паказалі эскіз сукенкі для фінальнага выхаду, над якой працуе дызайнер Юлія Латушкіна.

Для стварэння гэтай сукенкі будзе выкарыстаная глітэрная тканіна з пераходам ад бірузовага да сіняга. Па словах дызайнера, "матэрыял будзе блішчэць і пералівацца россыпам, што створыць вельмі прыгожы і незабыўны эфект на сцэне". Пры гэтым, дадае яна, "атрымаецца прыгожы, запамінальны і вытрыманы стыль".

Стужка навiн
0