Гледачы раскрытыкавалі "антыгеройскі" баявік "Веном"

© AP / Chris Pizzello/InvisionАкцёр Том Хардзі на прэм'еры фільма "Веном"
Акцёр Том Хардзі на прэм'еры фільма Веном - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фанаты Marvel не ацанілі карціну з Томам Хардзі у галоўнай ролі - адзнаці ў баевіка не вельмі высокія.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Баявік Marvel "Веном", які выйшаў у чацвер у шырокі пракат, расчараваў прыхільнікаў "супергеройскіх" фільмаў, паведамляе Sputnik.

"Веном" — фільм пра аднаго з галоўных антаганістаў Чалавека-павука. Злыдня ў "антыгеройскай" стужцы іграе ўлюбёнец дзяўчат Том Хардзі, аднак і гэты факт не дапамог карціне, якая выйшла ў шырокі фармат, спадабацца гледачам.

Ужо ў першы дзень праката "Веном" атрымаў пераважна негатыўныя водгукі як гледачоў, так і кінакрытыкаў. Рэйтынг "свежасці" на папулярным партале Rotten Tomatoes складае толькі 28% — гэта значыць, крытыкі не раяць глядзець баявік.

Сам жа фільм, абвяшчае кансенсус крытыкаў, аказваецца такім жа, як і персанаж коміксаў — хаатычным і шумным. Станоўчых бакоў у "Веноме" крытыкі амаль не знайшлі. Лаюць тут і сцэнар, і рэжысуру, і студыю Sony, якая паспрабавала зрабіць стужку з Marvel без удзелу Disney.

Зрэшты, хоць гледачы пакідаюць шмат негатыўных водгукаў пра "Веном", знаходзяцца і станоўчыя — у першую чаргу ад фанатаў гісторыі. У першы дзень праката адзнака стужкі на "Кінапошуку" складае каля сямі балаў і працягвае зніжацца.

Не ўпэўненыя эксперты і ў вялікіх касавых зборах "Венома": на думку многіх, карціна наўрад ці прынясе вялікі прыбытак і мае вялікія шанцы наогул не акупіцца.

Стужка навiн
0