МІНСК, 5 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі за барацьбу з выкарыстаннем сэксуальнага гвалту ў якасці зброі вайны, адпаведнае рашэнне ў пятніцу абвясцілі ў Осла.
Нобелеўскую прэмію міру камітэт у Осла прысуджае людзям або арганізацыям за ўмацаванне міру і дэмакратычных інстытутаў.
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру гэтага года сталі хірург Дзяніс Муквега і праваабаронца Надзя Мурад. Дзяўчына была адной з закладніц тэрарыстаў забароненай ў многіх краінах групоўкі "Ісламская дзяржава".
Муквега дапамагаў ахвярам сэксуальнага гвалту ў Конга на працягу многіх гадоў.
Прэмію прысудзілі "за намаганні па спыненню выкарыстання сэксуальнага гвалту ў якасці зброі вайны і ўзброеных канфліктаў." Яны мужна змагаліся з ваеннымі злачынствамі і дамагаліся справядлівасці для іх ахвяр", — заявілі ў Нобелеўскім камітэце.
Магчымымі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сёлета называлі лідараў Паўднёвай і Паўночнай Карэй, а таксама прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Зрэшты, букмекеры часта памыляюцца ў патэнцыйных уладальніках узнагароды.
Цырымонія ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй міру пройдзе 10 снежня ў Осла. Лаўрэаты падзеляць грашовы прыз у памеры каля 940 тысяч долараў.