Патрыярх Маскоўскі Кірыл плануе сустрэцца з Лукашэнкам

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкПатрыярх Кірыл і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску
Патрыярх Кірыл і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Становішча царквы на Украіне стане адной з цэнтральных тэм пасяджэння Святога Сінода ў Мінску.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл плануе падчас візіту ў Мінск сустрэцца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу Прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел.

"15 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці запланавана сустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў вузкім фармаце — свяцейшы Патрыярх і прэзідэнт, затым пройдзе іх сустрэча з епіскапатам і членамі Святога Сінода", — сказаў Мітрапаліт.

Пасля гэтага ў Епархіяльным упраўленні адбудзецца пасяджэнне Святога Сінода, удакладніў ён. Паводле слоў мітрапаліта, адной з цэнтральных тэм будзе становішча царквы на Украіне.

13-15 кастрычніка 2018 года запланаваны візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Чакаецца, што Першасвяціцель узначаліць пасяджэнне Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое ўпершыню ў гісторыі пройдзе на беларускай зямлі, сказаў кіраўнік БПЦ.

Ён адзначыў, што асаблівых пытанняў на сустрэчу Патрыярха і кіраўніка дзяржавы не рыхтуецца. "Але сябрам заўсёды ёсць пра што пагаварыць", — сказаў мітрапаліт. Пры гэтым ён дадаў, што такая сустрэча будзе сведчыць аб добрых адносінах паміж царквой і дзяржавай.

"Будучы візіт Свяцейшага патрыярха быў задуманы каля двух гадоў таму. Ён сам падчас адной з нашых сустрэч прапанаваў правесці пасяджэнне Сінода ў Беларусі, сказаўшы, што яно ніколі не праводзілася ў Беларусі", — сказаў ён.

Стужка навiн
0