Пенсіі могуць яшчэ раз падняць у Беларусі

© Sputnik / Мария АмелинаПенсіянер у краме
Пенсіянер у краме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі прапановы ўрада будуць падтрыманы, рост пенсій будзе максімальным за гісторыю суверэннай рэспублікі.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Урад падрыхтаваў прапановы аб яшчэ адным павышэнні памеру пенсій, заявіў у пятніцу прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Падчас слуханняў у Палаце прадстаўнікоў, якая ў пятніцу павінна даць згоду на прызначэнне Румаса прэм'ер-міністрам, парламентарыі пацікавіліся ў яго планамі па павышэнню пенсій.

Па словах Румаса, урад ужо падрыхтаваў прапановы аб яшчэ адным павелічэнні памеру пенсій прыблізна на пяць працэнтаў.

"Калі рашэнне будзе падтрымана, то ў гэтым годзе пенсія павялічыцца больш чым на 20%. Калі параўнаць гэта з чаканай інфляцыяй — то гэта суадносіны, якіх не было за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі", — дадаў ён.

Нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе пенсіі павышаліся некалькі разоў, да патрабаваных суадносінаў паміж пенсіямі і сярэднімі заробкамі ў 40% пакуль у рэспубліцы не дабраліся, і зрабіць гэта аднамаментна складана — пенсіі прыйшлося б падняць амаль напалову.

"На наступны год урад ставіць задачу па дасягненню 40% суадносін пенсіі і сярэдняй зарплаты", — сказаў на заканчэнне прэм'ер.

Стужка навiн
0