Фота

Віцэ-прэм'ер Русы, Дарт Вэйдар і дзяўчаты: чым пацешыць "Восеньскі салон"

Падпісацца
Як сустракаюць галоўнага героя "Зорных войнаў" у Беларусі і якім бачыць космас мастак з псіхічным захворваннем, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чацвёрты "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" яшчэ да адкрыцця стаў рэкардсмэнам — у гэтым годзе пададзена самая вялікая колькасць заявак за ўсю гісторыю існавання арт-праекта. Усяго на выставачнай пляцоўцы прадстаўлены работы 150 аўтараў — 124 індывідуальныя заяўкі і 26 заявак ад галерэй, прычым не толькі мінскіх, але і рэгіянальных.

"Адной з нашых мэтаў было паказаць, што ў Беларусі ёсць розныя аўтары. Некаторыя з іх працягваюць мастацкія традыцыі, а другія ламаюць стэрыатыпы і імкнуцца знайсці ўласныя накірункі і выяўленчыя сродкі", — паведаміў куратар праекта Аляксандр Зіменка.

Па яго словах, у гэтым годзе асабліва парадавала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Што тычыцца жывапісу, то тут можна ўбачыць як класічнае мастацтва, так і абсалютна постмадэрнісцкія працы.

Напрыклад, Аляксандр Бельскі, які заваяваў публіку карцінамі з імперскімі штурмавікамі і паказаў збіццё снегавікоў АМАПам, у гэтым годзе прадставіў работу "Сустрэча на высокім узроўні", сярод персанажаў якой — Дарт Вэйдар, старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка і віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Сярод прац і мастакоў "з гісторыяй" ёсць некалькі пад назвай "Космас наш", створаных мастаком с псіхічным захворваннем Канстанцінам Ладошкіным.

Ацаніць творчасць сучасных беларускіх мастакоў можна будзе да 4 лістапада ў сталічным Палацы мастацтваў. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што сёлета чакае наведвальнікаў.

© Sputnik / Алеся ШершневаНа пляцоўцы "Восеньскага салона" традыцыйна прадстаўлены цэлы калейдаскоп мастацкіх стыляў - ад неакласіцызма да постмадэрна.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
1/24
На пляцоўцы "Восеньскага салона" традыцыйна прадстаўлены цэлы калейдаскоп мастацкіх стыляў - ад неакласіцызма да постмадэрна.
© Sputnik / Алеся ШершневаЦвіком выставачнай праграмы ў гэтым годзе стала карціна "Сустрэча на высокім узроўні" Аляксандра Бельскага. На ёй Дарта Вэйдара хлебам-соллю сустракаюць дзяўчаты ў нацыянальных строях. Калі прыглядзецца, на карціне можна ўбачыць віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і старшыню праўлення Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку. У мінулыя гады Бельскі паказаў публіцы, як АМАП збівае снегавікоў і ці можна выкарыстоўваць штурмавікі падчас збору ўраджаю.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
2/24
Цвіком выставачнай праграмы ў гэтым годзе стала карціна "Сустрэча на высокім узроўні" Аляксандра Бельскага. На ёй Дарта Вэйдара хлебам-соллю сустракаюць дзяўчаты ў нацыянальных строях. Калі прыглядзецца, на карціне можна ўбачыць віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і старшыню праўлення Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку. У мінулыя гады Бельскі паказаў публіцы, як АМАП збівае снегавікоў і ці можна выкарыстоўваць штурмавікі падчас збору ўраджаю.
© Sputnik / Алеся ШершневаНе абыйшлі стараной сучасныя мастакі "ўраджайную" тэму.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
3/24
Не абыйшлі стараной сучасныя мастакі "ўраджайную" тэму.
© Sputnik / Алеся ШершневаПа словах арганізатараў, "Восеньскі салон" у гэтым годзе атрымаўся фемінісцкім, бо 72% аўтараў, якія прадставілі свае работы, - жанчыны.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
4/24
Па словах арганізатараў, "Восеньскі салон" у гэтым годзе атрымаўся фемінісцкім, бо 72% аўтараў, якія прадставілі свае работы, - жанчыны.
© Sputnik / Алеся ШершневаХапае дзяўчат і на карцінах. Усе яны розныя, але кожная па-свойму прыгожая.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
5/24
Хапае дзяўчат і на карцінах. Усе яны розныя, але кожная па-свойму прыгожая.
© Sputnik / Алеся ШершневаДзяўчына і коцік - што яшчэ трэба, каб адчуць найвышэйшую ступень замілавання?
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
6/24
Дзяўчына і коцік - што яшчэ трэба, каб адчуць найвышэйшую ступень замілавання?
© Sputnik / Алеся ШершневаУсяго на выставачнай пляцоўцы прадстаўлены работы 150 аўтараў – 124 індывідуальныя заяўкі і 26 заявак ад галерэй, прычым не толькі мінскіх, але і рэгіянальных.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
7/24
Усяго на выставачнай пляцоўцы прадстаўлены работы 150 аўтараў – 124 індывідуальныя заяўкі і 26 заявак ад галерэй, прычым не толькі мінскіх, але і рэгіянальных.
© Sputnik / Алеся ШершневаКарціны мастака Канстанціна Ладошкіна пад агульнай назвай "Космас наш" паказваюць бачанне аўтарам савецкага космасу.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
8/24
Карціны мастака Канстанціна Ладошкіна пад агульнай назвай "Космас наш" паказваюць бачанне аўтарам савецкага космасу.
© Sputnik / Алеся ШершневаКанстанцін Ладошкін - мастак з псіхічным захворваннем. Ён скончыў 10 класаў, ваеннае вучылішча і, па яго словах, тэатральна-мастацкі інстытут. Захварэў падчас службы ў арміі і з 1985 года жыве ў доме-інтэрнаце. Арганізатары падкрэсліваюць, што псіхічнае захворванне - гэта толькі частка асабістага вопыта мастака, а не абсалютная ўмова стварэння карцін.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
9/24
Канстанцін Ладошкін - мастак з псіхічным захворваннем. Ён скончыў 10 класаў, ваеннае вучылішча і, па яго словах, тэатральна-мастацкі інстытут. Захварэў падчас службы ў арміі і з 1985 года жыве ў доме-інтэрнаце. Арганізатары падкрэсліваюць, што псіхічнае захворванне - гэта толькі частка асабістага вопыта мастака, а не абсалютная ўмова стварэння карцін.
© Sputnik / Алеся ШершневаНекаторыя работы "Восеньскага салона" застаўляюць задумацца і прыслухацца да ўласных пачуццяў.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
10/24
Некаторыя работы "Восеньскага салона" застаўляюць задумацца і прыслухацца да ўласных пачуццяў.
© Sputnik / Алеся ШершневаПа словах куратара праекта Аляксандра Зіменкі, у гэтым годзе асабліва парадавала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
11/24
Па словах куратара праекта Аляксандра Зіменкі, у гэтым годзе асабліва парадавала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
© Sputnik / Алеся ШершневаТак выглядае "Піўны набор" з серыі "Настальгія" вачамі Юрыя Бірына-Паўлава.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
12/24
Так выглядае "Піўны набор" з серыі "Настальгія" вачамі Юрыя Бірына-Паўлава.
© Sputnik / Алеся ШершневаАляксандр Зіменка падкрэсліў, што адной з мэтаў арганізатараў было паказаць, што ў беларускім мастацтве ёсць розныя аўтары.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
13/24
Аляксандр Зіменка падкрэсліў, што адной з мэтаў арганізатараў было паказаць, што ў беларускім мастацтве ёсць розныя аўтары.
© Sputnik / Алеся ШершневаНекаторыя мастакі працягваюць існуючыя традыцыі...
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
14/24
Некаторыя мастакі працягваюць існуючыя традыцыі...
© Sputnik / Алеся Шершнева...а другія ламаюць стэрыатыпы і імкнуцца знайсці ўласныя накірункі і выяўленчыя сродкі.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
15/24
...а другія ламаюць стэрыатыпы і імкнуцца знайсці ўласныя накірункі і выяўленчыя сродкі.
© Sputnik / Алеся Шершнева"Восеньскі салон" традыцыйна эпатажны, захапляючы і вельмі прыгожы.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
16/24
"Восеньскі салон" традыцыйна эпатажны, захапляючы і вельмі прыгожы.
© Sputnik / Алеся ШершневаМастакі ў сваіх працах выкарыстоўваюць усе магчымыя матэрыялы.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
17/24
Мастакі ў сваіх працах выкарыстоўваюць усе магчымыя матэрыялы.
© Sputnik / Алеся ШершневаАб'ектам мастацкага ўвасаблення можа стаць усё што заўгодна.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
18/24
Аб'ектам мастацкага ўвасаблення можа стаць усё што заўгодна.
© Sputnik / Алеся ШершневаКожны наведвальнік убачыць у прадстаўленых работах штосьці сваё.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
19/24
Кожны наведвальнік убачыць у прадстаўленых работах штосьці сваё.
© Sputnik / Алеся ШершневаЦікавая кропка экспазіцыі - арт-група "12". У чашы на падлозе знаходзяцца прарослыя авёс і пшаніца, якія будуць расці падчас выставы.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
20/24
Цікавая кропка экспазіцыі - арт-група "12". У чашы на падлозе знаходзяцца прарослыя авёс і пшаніца, якія будуць расці падчас выставы.
© Sputnik / Алеся ШершневаУ мінулым годзе "Восеньскі салон" наведвалі амаль 11 тысяч чалавек. У гэтым годзе арганізатары плануюць павялічыць паказчыкі.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
21/24
У мінулым годзе "Восеньскі салон" наведвалі амаль 11 тысяч чалавек. У гэтым годзе арганізатары плануюць павялічыць паказчыкі.
© Sputnik / Алеся Шершнева"Акрамя здаровага ладу жыцця, павінен быць культурны лад жыцця", - падкрэслівае куратар Аляксандр Зіменка.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
22/24
"Акрамя здаровага ладу жыцця, павінен быць культурны лад жыцця", - падкрэслівае куратар Аляксандр Зіменка.
© Sputnik / Алеся ШершневаАматары мастацтва знойдуць тут работы на любы густ і кашалёк.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
23/24
Аматары мастацтва знойдуць тут работы на любы густ і кашалёк.
© Sputnik / Алеся ШершневаВыстава будзе працаваць у сталічным Палацы мастацтваў да 4 лістапада.
Восеньскі салон-2018 - Sputnik Беларусь
24/24
Выстава будзе працаваць у сталічным Палацы мастацтваў да 4 лістапада.
Стужка навiн
0