МІНСК, 6 кас — Sputnik. Карціна англійскага андэграўнднага мастака "Дзяўчынка з паветраным шарам", прададзеная за 1,4 мільёна долараў, самазнішчылася, як толькі абвясцілі аб заканчэнні таргоў, паведаміў аўкцыён Sotheby's.
Калі стук малаточка азнаменаваў заканчэнне вечара аўкцыёнаў у Лондане, у карціне Бэнксі спрацаваў убудаваны ў раму шрэдар, які ў імгненне вока здрабніў самую вядомую карціну мастака. На думку кіраўніка еўрапейскага аддзялення Sotheby's па сучасным мастацтве Алекса Бранзіка, нечаканы інцыдэнт тут жа ўвайшоў у сусветную гісторыю мастацтва.
Карціна Бэнксі "Дзяўчынка з паветраным шарам" лічыцца самым вядомым малюнкам мастака. На ёй дзіця працягвае руку да намаляванага ў выглядзе чырвонага сэрца шарыка. Упершыню выява з'явілася ў 2002 годзе на набярэжнай Тэмзы, яна было напісана ў памяць аб загінуўшых у Сірыі дзецях.
У 2006 годзе мастак напісаў адзіны асобнік карціны на палатне акрылавымі фарбамі. Праца прадавалася ў вялікі пазалочанай раме, якая была абавязковым атрыбутам па патрабаванні мастака.
Карціна "Дзяўчынка з паветраным шарам" была прададзеная за рэкордныя для прац мастака 1,4 мільёна долараў.