Лукашэнка павіншаваў беларускіх педагогаў з Днём настаўніка

© Sputnik / Марина СеребряковаУ класе, архіўнае фота
У класе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар выказаў педагогам удзячнасць за штодзённую працу, якая з'яўляецца адной з самых важных і высакародных на Зямлі.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх настаўнікаў з прафесійным святам, паведаміла ў суботу прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кветкі для настаўніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Kaлi-нeбyдзь, мoжa, бyдy я нacтaўнiкaм i caм": віншаванні з Днём настаўніка па-беларуску

Быць настаўнікам, адзначыў Лукашэнка, гэта сапраўднае прызванне. Па словах прэзідэнта, педагогі з'яўляюцца прыкладам для сваіх выхаванцаў і фарміруюць іх светапогляд і характар.

"Вышэйшая ступень педагагічнага майстэрства — не толькі даваць веды, але і гадаваць маладое пакаленне маральным, працавітым і паспяховым, — падкрэсліў Лукашэнка. — Прывіваць нашым дзецям любоў да Радзімы, шанаванне духоўнай спадчыны свайго народа, імкненне развівацца і ўдасканальвацца. Знаходзячыся ў авангардзе грамадска- палітычнага жыцця краіны, быць надзейнымі партнёрамі дзяржавы ў пабудове будучыні Беларусі".

Беларускі лідар выказаў педагогам удзячнасць за штодзённую працу, якая з'яўляецца адной з самых важных і высакародных на Зямлі, а таксама падзякаваў за "найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і велізарная цярпенне".

Лукашэнка пажадаў настаўнікам моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі.

Стужка навiн
0