МІНСК, 7 кас — Sputnik. Брытанскі вулічны мастак Бэнксі паказаў на сваёй старонцы ў Instagram, як стваралася карціна, якая сама сябе знішчыла на аўкцыёне.
Нагадаем, праца Бэнксі "Дзяўчынка з шарам" была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 1,4 мільёна даляраў. Адразу пасля абвяшчэння канчатковага кошту карціна пачатку самазнішчацца. Убудаваны ў раму шродэр у імгненне вока здрабніў самую вядомую і вельмі дарагую працу мастака.
Пасля інцыдэнту Бэнксі апублікаваў відэаролік, у якім паказаў працэс стварэння карціны.
Як высветлілася, яшчэ некалькі гадоў таму Бэнксі ўбудаваў ў раму шродэр на выпадак, калі праца "Дзяўчынка з шарам" будзе калі-небудзь прададзеная на аўкцыёне.
У каментары да відэа мастак прывёў словы Пабла Пікаса: "Патрэба знішчаць — таксама творчая патрэба".
Карціна Бэнксі "Дзяўчынка з паветраным шарам" лічыцца самым вядомым малюнкам мастака. На ёй дзіця працягвае руку да намаляванага ў выглядзе чырвонага сэрца шарыка. Упершыню выява з'явілася ў 2002 годзе на набярэжнай Тэмзы, яна было напісана ў памяць аб загінуўшых у Сірыі дзецях.