Відэа

"Белавія" запусціць чартарныя рэйсы ў Дубай

© PixabayДубай
Дубай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Авіякампанія пачне выконваць рэйсы з Мінска ў Дубай у лістападзе гэтага года.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" запусціць чартарную праграму Дубай — Мінск — Дубай, пра гэта перавозчык паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Boeing 737-800 Белавія - Sputnik Беларусь
Амаль лоукост: Белавія прапануе квіткі па безбагажных тарыфах

Рэйсы пачнуць выконваць з 6 лістапада штотыдзень па серадах. Вылет з Мінска — каля дзевяці раніцы. Перавозкі будуць ажыццяўляцца на самалёце Boeing 737-800 ёмістасцю ў 189 месцаў.

Пра магчымасць купіць толькі квіткі авіякампанія не паведамляе і рэкамендуе купляць у Дубай тур. Кошт тура на дваіх у кампаніях, з якімі супрацоўнічае перавозчык, пачынаецца прыкладна з 1180 рублёў на дваіх. У самалёце прыйдзецца правесці каля 5 гадзін 30 хвілін.

Яшчэ ў 2014 годзе ў авіякампаніі аб'яўлялі аб планах адкрыць рэйсы ў Дубай. Цяпер гэта стала магчымым дзякуючы закупцы новых Boeing 737-800, здольных выконваць далёкія пералёты.

Стужка навiн
0