Энергетычны тыдзень стартуе ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоРакаўскае прадмесце
Ракаўскае прадмесце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першым мерапрыемствам энергетычнага тыдня стане беларуска-германскі форум.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Энергетычны тыдзень стартуе ў Беларусі ў гэты панядзелак з адкрыцця беларуска-германскага форуму, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Лекцыя аб атамнай энергетыцы ў БДУ - Sputnik Беларусь
Студэнтам БДУ распавялі, як зроблены атамныя станцыі

У рамках Энергетычнага тыдня на шэрагу мерапрыемстваў спецыялісты абмяркуюць пытанні энергаэфектыўнасці, аховы прыроды, ўвядзення новых тэхналогій і развіцця разумных гарадоў.

"Два дні, як ужо было заяўлена, будуць прысвечаны смарт-тэхналогіям. У тым ліку адно з мерапрыемстваў па развіцці лічбавых тэхналогій у сферы электраэнергетыкі будзе праводзіцца пад эгідай ДВА "Белэнерга" з прыцягненнем нашых праектных інстытутаў, асноўных пастаўшчыкоў, распрацоўшчыкаў гэтага абсталявання", — паведаміла ў эфіры тэлеканала намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава.

Першым мерапрыемствам у рамках Энергетычнага тыдня стане беларуска-германскі бізнес-форум. Ужо ў аўторак у Футбольным манежы адкрыецца Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Як мяркуецца, у ім возьмуць удзел каля трох сотняў арганізацый з 16 краін свету.

Па словах арганізатараў, у рамках форуму гасцям прадставяць амаль 160 навукова-тэхнічных распрацовак, у тым ліку і ўзор беларускага энергасамаката. Таксама запланаваны і кірмаш інавацый у энергетыцы.

Стужка навiн
0