Відэа

Арыгінал Саўрасава знайшлі беларускія мытнікі ў цягніку

Падпісацца
Карціны былі схаваныя за халадзільнікам у службовым купэ правадніка, беларускія мытнікі праводзяць праверку.

Гомельскія мытнікі знайшлі арыгінал карціны рускага пейзажыста Аляксея Саўрасава, які працаваў у другой палове XIX стагоддзя, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

"Дзве карціны супрацоўнікі Гомельскай мытні выявілі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург", калі праводзілі мытны дагляд у пункце афармлення Цяруха", — распавялі Sputnik у аўторак у прэс-службе ДМК.

Па словах мытнікаў, схаваныя карціны былі за халадзільнікам у службовым купэ правадніка. Яны былі загорнутыя ў папяровы і поліэтыленавы пакеты, адно з палотнаў, напісаных алеем, было падпісана Саўрасавым.

Эксперт Мытнай лабараторыі пацвердзіў, што карціна з выявай панарамнага пейзажу з відам на бераг ракі сапраўды належыць пэндзлю рускага пейзажыста XIX стагоддзя Саўрасава. Рынкавы кошт карціны - каля 40 тысяч долараў, распавялі ў ДМК.

Там ўдакладнілі, што аўтарам другой карціны з'яўляецца Віктар Зарубін (1866 -1928), рускі і ўкраінскі мастак, графік, сцэнограф. Палатно было напісана ў 1924 годзе.

Гомельскія мытнікі па факце выяўлення культурных каштоўнасцяў праводзяць праверку.

Пэндзлю Саўрасава, які нарадзіўся ў 1830 годзе, належаць сотні карцін, але шырокай публіцы ён вядомы як мастак, што напісаў карціну "Гракі прыляцелі". Яго карціны ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя калекцыі. Памёр мастак ва ўзросце 67 гадоў у бальніцы для бедных і пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Стужка навiн
0