Фільм "Хрусталь" увайшоў у спіс карцін, якія прэтэндуюць на "Оскар"

© Photo : Демарш-фильм (2018)Кадр з фільма "Хрусталь"
Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод прэтэндэнтаў на галоўную кінаўзнагароду таксама стужка "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы і фільм расіяніна Канстанціна Хабенскага "Сабібор".

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Карціна беларускага рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь" увайшла ў лік 87 стужак, якія могуць прэтэндаваць на атрыманне "Оскара" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведамілі ў панядзелак арганізатары.

Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Галоўны беларускі фільм года? Рэцэнзія на "Хрусталь"

"Хрусталь" вылучылі на атрыманне прэміі на пачатку кастрычніка бягучага года - такое рашэнне прыняў Беларускі оскараўскі камітэт.

У панядзелак стала вядома, што карціна ўвайшла ў лік 87 замежных фільмаў, якія змогуць прэтэндаваць на атрыманне прэміі ў 2019 годзе.

Сярод прэтэндэнтаў на галоўную кінаўзнагароду года лічацца таксама стужка "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы і фільм расіяніна Канстанціна Хабенскага "Сабібор".

Арганізатары прэміі назавуць пяць фільмаў, якія будуць спаборнічаць за запаветную статуэтку 22 студзеня 2019 года. 91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 24 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Стужка навiн
0