Народны артыст Расіі Юрый Стаянаў валодае вельмі шматгранным талентам, ён не толькі выбітны акцёр-парадыст і выдатны гітарыст, але яшчэ і філосаф, які цвяроза аналізуе рэчаіснасць.
Вядучаму радыё Sputnik Беларусь Вячаславу Шарапаву давялося пабачыцца з Юрыем Стаянавым падчас яго наведвання Мінска і запісаць з ім гутарку, якую мы прапануем вашай увазе ў выглядзе цыкла тэматычных фрагментаў. Першы з іх - пра мастацтва пародыі, кароткае жыццё сатыры і маякі ў мастацтве.
"Пародыі мне вельмі лёгка даюцца... Сёння, успамінаючы тыя ж "Лялькі", лаўлю сябе на думцы аб тым, што ўжо і не памятаю, хто ёсць тыя персанажы, пра якіх тады так шмат казалі. У сатыры жыццё вельмі кароткае, а вось што сапраўды цікава, дык гэта тое, у што людзі апранутыя, што яны любяць, над чым смяюцца... Таму "Гарадок", пры ўсёй сваёй кіношнай сціпласці, застаўся маленькай энцыклапедыяй жыцця ", - распавядае Стаянаў.
Першую частку гутаркі з народным артыстам Расіі Юрыем Стаяновым глядзіце на радыё Sputnik Беларусь.