МІНСК, 11 кас - Sputnik. Беларус Іван Брынза заваяваў срэбную ўзнагароду Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе ў веславанні акадэмічным у заездзе лодак-адзіночак, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Беларускі вясляр ў фінале паказаў час 1 хвіліна 32,84 секунды. Залаты медаль заваяваў украінскі спартсмен Іван Цішчанка, а бронза дасталася аўстралійцу Кормаку Кэнэдзі-Лаверта.
"Я мог бы стаць першым, але не хапіла самай дробязі. Не хапіла метраў дыстанцыі", - цытуе словы Брынзы прэс-служба НАК РБ.
Іван таксама адзначыў, што не чакаў, што супернікі здадуцца раней часу - усе былі добра падрыхтаваныя і вартыя перамогі.
Івану Брынзе - 17 гадоў, ён нарадзіўся ў Шклове. Лепшым вынікам маладога спартсмены ў сезоне было другое месца на юнацкім чэмпіянаце Еўропы-2018, а ў кар'еры - чацвёртае месца на юнацкім чэмпіянаце свету-2018. У Буэнас-Айрэсе вясляр працуе з трэнерам Юрыем Залатаровым.
Нагадаем, Брынза быў капітанам і сцяганосцам беларускай зборнай на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў.
Цяпер на рахунку зборнай Беларусі на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях два медалі: золата дзюдаіста Арцёма Коласава і срэбра вясляра Івана Брынзы.