Карпаратыўны фільм БелАЗа стаў лепшым на фестывалі ў Канах

© Photo : БелАЗКарпаратыўны фільм БелАЗа стаў лепшым на фестывалі ў Канах
Карпаратыўны фільм БелАЗа стаў лепшым на фестывалі ў Канах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ролік "Гонка кантынентаў" атрымаў дзве ўзнагароды міжнароднага фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards - Залатога і Срэбнага дэльфіна.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Карпаратыўны фільм БелАЗа быў прызнаны лепшым на міжнародным фестывалі The Cannes Corporate Media & TV Awards, пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Пра тое, што ролік намінаваны на гэтую прэстыжную ўзнагароду, стала вядома яшчэ напрыканцы жніўня: фільм аб працы прадпрыемства па вытворчасці аўтамабільнага гіганта увайшоў у шорт-ліст фестываля ў Канах. "Гонка кантынентаў" прэтэндавала адразу на дзве ўзнагароды - "Лепшы карпаратыўны фільм" і "Унутраныя камунікацыі".

Члены журы высока ацанілі відэаролік, адзначылі высокую якасць здымкі і мантажу. У выніку фільм атрымаў Залатога дэльфіна ў намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і Срэбнага дэльфіна ў намінацыі "Унутраныя камунікацыі".

У аснове сюжэту фільма спаборніцтва паміж кіроўцам БелАЗа з Кузбаса і кіроўцам з паўднёваафрыканскага Кейптаўна. Перамог у гэтай спрэчцы беларускі самазвал, які здольны працаваць у розных, нават экстрэмальных кліматычных умовах.

Стварэннем карпаратыўнага фільма БелАЗа займалася новасібірская кампанія LBL-Production. Гэты ролік здымалі да 70-гадовага юбілею прадпрыемства, які прайшоў у верасні.

Стужка навiн
0