Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа форуме ў Магілёве
На форуме ў Магілёве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Простая формула паспяховага правядзення любога, нават самага маштабнага мерапрыемства пацвердзілася на беларускай зямлі ў чарговы раз. Як адкрывалі Горад майстроў, ды і ўвесь форум, Валянціна Мацвіенка і Міхаіл Мясніковіч, чытайце ў рэпартажы Sputnik.

Адпраўной кропкай у самым цэнтры Магілёва стала скульптура "Астролаг", дзе на круглай плошчы перад кінатэатрам "Радзіма" раскінулася сцэна V Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У чаканні высокіх гасцей артысты спявалі і скакалі для магіляўчан, што шпацыравалі па Горадзе майстроў.

Народ і творчасць адзіныя

Па традыцыі кірмаш падзелены на беларускую і рускую часткі, дзе прадстаўлены ўсе рэгіёны Беларусі і амаль два дзясяткі расійскіх.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская частка горада майстроў
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Беларуская частка горада майстроў

Перш чым даць урачысты старт выставе-кірмашу, спікеры верхніх палат парламентаў паглядзелі выступленне ансамбляў народнай самадзейнасці.

Валянціна Мацвіенка паскардзілася на тое, што з такой шчыльнай праграмай мерапрыемства яна проста не ведае, як усё паспець, але паабяцала старацца.

"Душа народа захоўваецца ў яго творчасці і нідзе ў свеце няма такіх таленавітых людзей, як у Беларусі і Расіі", - упэўненая спікер Савета Федэрацыі.

Паводле яе слоў, усё, што зроблена рукамі народных умельцаў, перадае асаблівую цеплыню, а рамёстывы ў Расіі і Беларусі падобныя, але ў той жа час захоўваюць сваё нацыянальнае адценне.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКарагод з прадстаўнікоў народаў Саюзнай дзяржавы
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Карагод з прадстаўнікоў народаў Саюзнай дзяржавы

Пасля такога ўступу Міхаілу Мясніковічу засталося толькі адзначыць, што поспех Форуму рэгіёнаў вымяраецца не толькі колькасцю падпісаных кантрактаў, таму што Магілёў сёння стаў сталіцай свята і сяброўства двух народаў.

"Простыя людзі ў Расіі і Беларусі вераць у саюзнае будаўніцтва, і гэта не вымерыць проста грашыма, а таму дорага каштуе", - падкрэсліў спікер Савета Рэспублікі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыступ Валянціны Мацвіенка
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Выступ Валянціны Мацвіенка

Пасля гэтага Мацвіенка і Мясніковіч далі старт працы кірмашу ў Горадзе майстроў.

Сувеніры, танцы і музей

Услед за гэтым спікер Савета Федэрацыі ва ўласцівай толькі ёй адной манеры лёгка запрасіла прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці пасла Расіі Міхаіла Бабіча, патлумачыўшы гэта тым, што дыпламата павінны ведаць не толькі ў Мінску, але і ў Магілёве.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ адкрыцці Горада майстроў прыняў удзел і новы пасол РФ у Беларусі Міхаіл Бабіч
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
У адкрыцці Горада майстроў прыняў удзел і новы пасол РФ у Беларусі Міхаіл Бабіч

Пры гэтым спікер нагадала, што Бабіч прыбыў з вельмі адказнай місіяй - падняць беларуска-расійскія адносіны на якасна новы ўзровень. Мацвіенка абмовілася, што сваё знаёмства з Беларуссю новы расійскі пасол пачаў менавіта з Магілёва - і ўжо ёсць першыя вынікі.

Пасля гэтага Мясніковіч і Мацвіенка рука аб руку рушылі ў Горад майстроў, а следам за імі члены дэлегацый і журналісты.

Спікеры ішлі сярод наведвальнікаў кірмашу, раз-пораз спыняючыся ля падворкаў, дзе народныя майстры сустракалі высокіх гасцей. Атмасферу сапраўднай славянскай гасціннасці і свята стваралі не толькі песні і сувеніры.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа Самарскім падворку спікеры нават трохі патанчылі
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
На Самарскім падворку спікеры нават трохі патанчылі

Каля Самарскага падворка так ліха спявалі і скакалі, што Мацвіенка і Мясніковіч адразу далучыліся да танца. Перадаваць падарункі з рук у рукі ахоўнікі ледзь паспявалі, і дарога да музея мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі заняла больш за запланаваны час.

Ніхто не забыты

Не збаўляючы зададзенага тэмпу, Мацвіенка разам са сваім беларускім калегам Мясніковічам адправілася ў мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле.

Там прадстаўнічую дэлегацыю, у якую ўваходзяць парламентарыі і чыноўнікі дзвюх краін, сустракаў ваенны аркестр. Асаблівую ўрачыстасць цырымоніі надавалі кадэты, якія трымалі над сабой партрэты ураджэнцаў Магілёва, што вызвалялі Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКадэты з партрэтамі герояў і вызваліцеляў Магілёва
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Кадэты з партрэтамі герояў і вызваліцеляў Магілёва

Пад ўдары метранома каля капліцы на полі вайсковай славы Мясніковіч і Мацвіенка ўсклалі вянок у памяць пра герояў, якія загінулі тут у баях.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУскладанне вянкоў і кветак да мемарыяла
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Ускладанне вянкоў і кветак да мемарыяла

Сувязнай ніткай паміж мінулым і будучым стала Алея рэгіёнаў Расіі і Беларусі, якую заклалі палітыкі дзвюх краін.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДрэва Валинтины Мацвіенка на алеі
Форум рэгіёнаў у Магілёве вымяраецца не толькі кантрактамі - Sputnik Беларусь
Дрэва Валинтины Мацвіенка на алеі

Яна закліканая сімвалізаваць сяброўства паміж дзвюма краінамі. Сімвалічна, што дрэвы Мацвіенка і Мясніковіч высадзілі насупраць адзін аднаго.

Стужка навiн
0