Францужанка з раманамі пра Карыбы атрымала прэмію Новай акадэміі

© PexelsНовыя кнігі, архіўнае фота
Новыя кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандэ жыве ў Нью-Ёрку і Гвадэлупе і піша пра ўплыў палітыкі каланіялізму на свет.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Францужанка Марыз Кандэ стала лаўрэатам прэміі Новай акадэміі. Яе раманы "Дэзірада" і "Сегу" журы ацаніла за раскрыццё тэмы ўплыву каланіялізму на свет і, у прыватнасці, на Карыбскі рэгіён.

Кандэ піша пра спробы каланізаваных краін вярнуць сваю спадчыну. Яна жыве ў Нью-Ёрку і Гвадэлупе, якая з'яўляецца французскай тэрыторыяй, размешчанай на астравах Карыбскага басейна. Тэма ўплыву палітыкі каланіялізму на культуру народа ёй добра вядомая.

Пісьменніца таксама з'яўляецца аўтарам п'ес, кніг для дзяцей, эсэ. У Францыі яна ўзначальвае Камітэт памяці пра рабства, заснаваны ў 2004 годзе, і па яе ініцыятыве з 2006 года ў Францыі адзначаюць Дзень памяці пра рабства.

Прэмію ёй уручаць у снежні, і на наступны дзень Новая акадэмія плануе заявіць пра свой самароспуск. Неабходнасць уручыць прэмію па літаратуры ініцыятары стварэння Новай акадэміі матывавалі тым, што менавіта літаратура можа дапамагчы справіцца з сітуацыяй, калі агульначалавечыя каштоўнасці ўсё часцей ставяцца пад сумнеў. У камітэт прэміі ўвайшлі больш за сто шведскіх літаратараў, журналістаў, культурных дзеячаў, якія прапанавалі бібліятэкарам ва ўсёй краіне вылучыць свае кандыдатуры на прэмію.

У выніку чытачы маглі галасаваць за 47 пісьменнікаў з спісу. У шорт-ліст увайшлі чатыры пісьменнікі, сярод якіх - вядомы японскі аўтар Харукі Муракамі і амерыканец Ніл Гейман.

Стужка навiн
0