Радыё

Кісялёў пра суд над Вышынскім: Кіеў слухае тое, што скажуць у ЗША

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкГенеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў
Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў пракаментаваў чаканую рэакцыю міжнароднай супольнасці, і ў першую чаргу, ЗША на акцыю ў падтрымку журналіста Кірыла Вышынскага, якога на Украіне абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.
Киселев о суде над Вышинским: Киев слушает то, что скажут в США

Акцыя ў падтрымку кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, які ўжо 150 дзён знаходзіцца пад арыштам ва Украіне па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і падтрымцы ДНР і ЛНР, прайшла ў пятніцу 12 кастрычніка ў двары будынка МІА "Россия сегодня" на Зубаўскім бульвары ў Маскве.

Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Масква запатрабавала ад Кіева неадкладна вызваліць журналіста Вышынскага

"Я разлічваю на рэакцыю, перш за ўсё, амерыканцаў, таму што так склалася, што Кіеў слухае тое, што кажуць за акіянам. Вось калі еўрапейцы хоць неяк адрэагавалі, то амерыканцы наогул маўчаць. Няхай успомняць пра сваю першую папраўку (да Канстытуцыі - Sputnik), якая гарантуе свабоду слова, і спраецыруюць гэты маральны прынцып, які стаіць за першай папраўкай, на сітуацыю з Кірылам Вышынскім", - сказаў падчас акцыі ў Маскве гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Кірыл Вышынскі - чысты журналіст, які ніколі не займаўся нічым іншым, акрамя прафесійнай дзейнасці, зараз ён ператварыўся ў сапраўднага вязьня сумленьня, і яго трэба тэрмінова вызваліць, перакананы кіраўнік МІА "Россия сегодня".

"Сёння яму прад'яўленае абвінавачванне пракуратурай у 12 гадоў. Ну гэта проста абсурд і немагчымая гісторыя з фільмаў жахаў. Таму вось на такую рэакцыю я разлічваю", - адзначыў Кісялёў.

Каментар генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0