Беларусь нарэшце абыграла Люксембург

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOМатч Лігі нацый Беларусь - Люксембург
Матч Лігі нацый Беларусь - Люксембург - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля хатняй перамогі беларускія футбалісты занялі першае месца ў сваёй групе ў Лізе нацый.

МІНСК, 13 кас - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе абыграла каманду Люксембурга ў матчы Лігі нацый УЕФА, паведамляе Sputnik.

Паядынак трэцяга тура групавога раўнду Лігі нацый Беларусь - Люксембург адбыўся ў пятніцу на мінскім стадыёне "Дынама". Сустрэча завяршылася з лікам 1:0. Дакладны ўдар на 43-й хвіліне здзейсніў Антон Сарока.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушанка пасля фінальнага свістка адзначыў, што гульня выдалася супернапружанай.

"Вынік вырашаў многае. Я рады, што мы дамагліся перамогі. Удзячны хлопцам - усе малайцы", - сказаў Крывушанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У паралельным матчы гэтага квартэта Малдова дома расправілася з Сан-Марына - 2:0. Перамогу гаспадарам прынёс Раду Гынсарь, які забіў на 31-й і 67-й хвілінах.

Пасля трох тураў у групе 2 лідзіруе Беларусь (7 ачкоў), Люксембург займае другое месца (6), трэцяе - Малдова (4), чацвёртае - Сан-Марына (0).

Наступны матч беларусы правядуць радзіме 15 кастрычніка супраць Малдовы, у гэты ж дзень Люксембург прыме ў гасцях Сан-Марына.

Дарэчы, Беларусь у апошні раз перамагала Люксембург у 2015 годзе ў адборы на Еўра-2016. Тады на "Барысаў-Арэне" беларусы былі мацнейшыя - 2:0. Затым "белакрылыя" згулялі ўнічыю (1:1 у 2016-м), а пасля і зусім прайгралі (0:1 у 2017-м).

Стужка навiн
0