Радыё

Сільчукоў: опера - гэта качавое жыццё, якое патрабуе самаадрачэння

Падпісацца
Упершыню ў гасцях на радыё Sputnik Беларусь - "залаты барытон" беларускай оперы, лаўрэат многіх міжнародных музычных конкурсаў, саліст Вялікага тэатра Беларусі Ілля Сільчукоў.

Тэмай размовы з першым оперным выканаўцам, які наведаў радыё Sputnik Беларусь, Іллёй Сільчуковым стала качавое жыццё сучаснага опернага спевака, які працуе адразу на некалькіх сусветных оперных сцэнах і з'яўляецца, па сутнасці, грамадзянінам свету. Знакаміты артыст распавядае вядучым радыё пра ўнікальны сеткавы соцыум карыфеяў опернай сцэны, а таксама пра забаўныя эпізоды міжнацыянальных музычных зносінаў на сцэне і за кулісамі.

"Ёсць калегі, якія ў гэтай качавой справе дзесяцігоддзямі знаходзяцца, хочацца верыць, што я толькі на пачатку шляха. Напярэдадні вось толькі вярнуліся пасля гастроляў у Францыі, два тыдні мы там займаліся творчасцю, шпацыравалі, набіраліся уражанняў, нюхалі сыры. Але на самай справе гэта прафесія, якая шмат у чым патрабуе самаадрачэння", - распавядае Сільчукоў.

Праграму "Гарызонт падзей" з оперным спеваком Іллёй Сільчуковым у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0