Падарункі Свяцейшага: 25 асобнікаў Евангелля для 25 новых храмаў у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сваю чаргу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел паднёс Свяцейшаму Абраз Блажэннай Валянціны Мінскай.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выказаў надзею, што ў Беларусі будуць будавацца новыя праваслаўныя храмы, і падарыў Беларускаму Экзархату 25 асобнікаў напрастольнага Евангелля.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (злева) і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Падарункі Свяцейшага: 25 асобнікаў Евангелля для 25 новых храмаў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (злева) і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

У суботу Свяцейшы Патрыярх узначаліў службу ў Свята-Духавым кафедральным саборы і прачытаў пропаведзь, падчас якой надаў увагу становішчу праваслаўя ў сучасным свеце, а таксама таму, у якой складанай сітуацыі ў цяперашні час знаходзіцца праваслаўная царква на Украіне.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзін з асобнікаў напрастольнага Евангелля
Падарункі Свяцейшага: 25 асобнікаў Евангелля для 25 новых храмаў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Адзін з асобнікаў напрастольнага Евангелля

"Няхай гэтыя 25 асобнікаў напрастольнага Евангелля будуць размешчаны ў 25 новых храмах Беларусі", - сказаў прадстаяцель БПЦ, звяртаючыся да беларускага духавенства.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбраз Роўнаапостальнага Мяфодзія
Падарункі Свяцейшага: 25 асобнікаў Евангелля для 25 новых храмаў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Абраз Роўнаапостальнага Мяфодзія

Акрамя гэтага, ён падарыў Беларускаму Экзархату абраз Роўнаапостальнага Мяфодзія і сказаў раздаць усім, хто прысутнічаў у храме на службе, абразкі Пакрова Прасвятой Багародзіцы са сваім благаслаўленнем.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбраз Блажэннай Валянціны Мінскай
Падарункі Свяцейшага: 25 асобнікаў Евангелля для 25 новых храмаў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Абраз Блажэннай Валянціны Мінскай

У сваю чаргу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел паднёс Свяцейшаму абраз Блажэннай Валянціны Мінскай і сказаў, што ён дапаможа прадстаяцелю РПЦ змагацца за адзінства праваслаўя.

Таксама Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў чын намашчэння, яго прынялі сотні вернікаў, якія прысутнічалі ў саборы на службе.

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь з візітам у суботу. У панядзелак ён узначаліць пасяджэнне свяшчэннага сінода РПЦ, які адбудзецца ў Мінску. На ім абмяркуюць пытанне прадастаўлення Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі і рашэнні Канстанцінопальскага патрыярхату Варфаламея.

Стужка навiн
0