Радыё

Патрыярх Кірыл: аб малітвах за ўмацаванне царкоўнага жыцця на Украіне

© Sputnik / Виктор ТолочкоПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас пропаведзі ў Мінску
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас пропаведзі ў Мінску  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас пропаведзі ў Мінску папрасіў маліцца аб супакаенні ўсхваляванага ўкраінскага грамадства.
Патриарх Кирилл: о молитвах за укрепление церковной жизни на Украине

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі спадзяецца на адзінства праваслаўнай царквы і не верыць у поспех свецкіх сіл, якія спрабуюць знішчыць Царкву, пра гэта прадстаяцель казаў на пропаведзі ў Свята-Духавым саборы Мінска.

Патрыярх Кірыл асвяціў Усіхсвяцкі храм-помнік у Мінску - Sputnik Беларусь
Патрыярх Кірыл асвяціў Усіхсвяцкі храм-помнік у Мінску

Патрыярх адзначыў важнасць пасяджэння Святога Сінода, якое ўпершыню ў гісторыі пройдзе ў сталіцы Беларусі, на ім будуць прыняты важныя рашэнні, звязаныя з ацэнкай царкоўнай сітуацыі на Украіне.

"Мы ведаем, як няпроста сёння на зямлі ўкраінскай. Мы ведаем, як вораг чалавечага роду настроіўся на праваслаўную Царкву, якая праходзіць праз цяжкія выпрабаванні, але мы верым, што брамы пякельныя не адолеюць Царкву", - сказаў Патрыярх.

Зварот Патрыярха Кірыла да вернікаў падчас пропаведзі ў Свята-Духавым саборы Мінска слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0