МІНСК, 15 кас - Sputnik. Добрае надвор'е пратрымаецца ў Беларусі да канца працоўнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Напярэдадні сярэднясутачная тэмпература была на 1-5°C вышэй за кліматычную норму. У панядзелак 15 кастрычніка ў рэспубліцы па-ранейшаму цёпла і суха: днём паветра прагрэецца ў сярэднім да +14..+20°C, будзе свяціць сонца.
У сталіцы ў гэты дзень таксама будзе ясна і без дажджоў, а тэмпература днём дасягне адзнакі ў +16..+18°C, вечарам пахаладае да +11..+13°C.
"На працягу бліжэйшых трох дзён надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, яно захаваецца цёплым і без ападкаў", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.
Дажджоў у апошнія дні не чакаецца, толькі ў начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах краіны магчымы туман. У аўторак 16 кастрычніка начная тэмпература складзе +1..+7°C, у асобных раёнах магчымыя нават замаразкі да 0..-2°C.
Серада і чацвер таксама будуць сухімі, ападкаў сіноптыкі не чакаюць. Ноччу і раніцай тэмпература складзе 0..+7°C, пасля абеду дасягне адзнакі ў +15..+22°C.
Згодна з папярэднім прагнозам на Gismeteo.by, надвор'е ў Беларусі пачне псавацца да канца працоўнага тыдня. Ужо ў пятніцу 19 кастрычніка паветра прагрэецца толькі да +13°C, ноччу будзе каля +8°C, у асобных раёнах могуць прайсці дажджы.
Яшчэ халадней, па дадзеных на сёння, будзе ў выхадныя: 20 і 21 кастрычніка паветра прагрэецца толькі да +10°C, у начныя гадзіны тэмпература апусціцца да +4°C, абодва дні чакаецца пераменная воблачнасць, а субота можа быць дажджлівай.