Археолагі знашлі могілкі вікінгаў і 20-метровы пахавальны карабель

© AP / Ben CurtisШлем вікінга, архіўнае фота
Шлем вікінга, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знаходка, зробленая нарвежскімі навукоўцамі, унікальная нават для Скандынавіі, таму што такія багатыя пахаванні маглі дазволіць сабе толькі знатныя вікінгі.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Археолагі знайшлі ў Нарвегіі невядомае раней пахаванне вікінгаў і пахавальны карабель, паведамляе прэс-служба Нарвежскага інстытута культурнай спадчыны.

Знаходка была зроблена пры дапамозе адмысловага геарадара высокага раздзялення. Фактычна ў звычайным полі ў акрузе Остфалд у Нарвегіі археолагі знайшлі карабель вікінгаў і вялікую колькасць курганоў і доўгіх дамоў (характэрнае жыллё вікінгаў, дзе жылі вялікімі сем'ямі - Sputnik).

Карабель даўжынёю ў 20 метраў знаходзіцца на глыбіні 50 см ад гарызонту глебы, і першапачаткова ён быў накрыты курганам. На адмысловым відэа, падрыхтаваным нарвежскімі навукоўцамі, бачная структура карабля.

Навукоўцы пакуль не збіраюцца раскопваць курганы, але працягнуць вывучэнне археалагічнага помніка неінвазіўнымі метадамі, каб нічога не пашкодзіць і ацаніць ступень захаванасці артэфактаў.

Цяпер з дапамогай геарадара археолагі ўжо знайшлі пяць доўгіх дамоў і восем курганоў, якія былі разараныя. Знойдзены 20-метровы карабель сведчыць пра тое, што там пахаваны знакаміты вікінг, таму што такія караблі былі вельмі дарагімі і дазволіць падобны пахавальны рытуал мог сабе далёка не кожны скандынаў.

Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Парэшткі сына Усяслава Чарадзея могуць знаходзіцца ў Полацку

Раней на возеры ў Швецыі дзяўчынка знайшла меч вікінгаў, якому больш за тысячу гадоў. Пры гэтым сама зброя з клінком даўжынёю 85 сантыметраў знаходзіцца ў нядрэнным стане і пасля кансервацыі паўстане на ўсеагульны разгляд.

У Беларусі на працягу апошніх гадоў даследуецца вялікая гарадзішча эпохі вікінгаў, дзе ўжо былі знойдзены сенсацыйныя знаходкі. У мінулым годзе археолагі ўпершыню знайшлі на беларускай тэрыторыі, цалкам захаваныя малаты Тора

Унікальным артэфактам больш за тысячу гадоў і створаны яны былі ў Скандынавіі, і потым апынуліся ў гандлёвым пасяленні ў Беларусі, якое па сваіх маштабах пераўзыходзіць знакамітае Гнёздава пад Смаленскам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0