МІНСК, 16 кас - Sputnik. Пенсіі ў Беларусі могуць быць павышаныя з 1 лістапада, заявіла ў аўторак у парламенце міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
"Падрыхтаваны праект указа аб павышэнні пенсій на 5,3%. Калі сёння з улікам павышэння ў жніўні сярэдняя пенсія па ўзросце складае 374 рублі, то, пачынаючы з лістапада, яна складзе 394 рублі", - заявіла міністр.
Такім чынам сярэдняя пенсія па ўзросце з 1 лістапада можа павялічыцца на 20 рублёў. Па словах міністра, праект указа ужо ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Касцевіч таксама адзначыла, што з улікам усіх павышэнняў намінальны тэмп росту пенсій у бягучым годзе ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года складае 113,8%. Рэальны рост, з улікам інфляцыі, выглядае крыху больш сціпла - 107,9.
Павышэнне пенсій на пачатку кастрычніка анансаваў прэм'ер-міністр Беларусі, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Ён тады заявіў, што калі прапанова ўрада аб 5% павышэнні пенсій будзе падтрымана, то пенсія ў гэтым годзе павялічыцца больш чым на 20%.
"Калі параўнаць гэта з чаканай інфляцыяй - то гэта суадносіны, якіх не было за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі", - сказаў тады Румас.
Аднак давесці пенсіі да ўзроўню 40% ад сярэдняга заробку ў гэтаму годзе ва ўрада не атрымацца, шчыра прызнаўся тады прэм'ер. Паводле яго слоў, гэтая задача павінна быць рэалізаваная ўрадам у наступным годзе.