Пенсіі павялічацца ў Беларусі з 1 лістапада

© Sputnik / Виктор ТолочкоКашалёк з грашыма
Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Рэальны рост пенсій у гэтым годзе з улікам інфляцыі складзе каля васьмі працэнтаў.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Чарговае павышэнне працоўных пенсій у Беларусі адбудзецца 1 лістапада, пра гэта ў аўторак журналістам расказаў прэм'ер-міністр рэспублікі Сяргей Румас.

Даручыў падняць памер пенсій прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - адпаведныя прапановы яму раней прадставіў урад.

"Сёння кіраўнік дзяржавы даручыў унесці пакет дакументаў па яшчэ аднаму, трэцяму на працягу гэтага года, павышэнню пенсій у сярэднім на 5,3%. Такім чынам, з улікам гэтага павышэння рэальны рост пенсій у гэтым годзе (з улікам інфляцыі - Sputnik) складзе каля 8%", - сказаў Румас.

Адпаведныя дакументы будуць унесены ўрадам у бліжэйшы час. "Дадатак" да пенсіі з 1 лістапада складзе каля пяці адсоткаў.

Патрабаваныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны суадносіны паміж сярэдняй пенсіяй і сярэднім заробкам на ўзроўні ў 40% у гэтым годзе выканаць не ўдалося. Зрэшты, урад працягвае працу па павышэнні працоўных пенсій.

"Што тычыцца 2019 года, то кіраўнік дзяржавы жорстка даручыў, каб суадносіны ў 40% сярэдняй пенсіі да сярэдняга заробку былі адноўлены, і выкананне даручэння будзе адным з ключавых паказчыкаў у рабоце ўрада", - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр, яго словы прывяла БелТА.

Як раней тлумачыў прэм'ер-міністр, за адзін раз давесці ўзровень сярэдняй пенсіі да 40% ад сярэдняй зарплаты праблематычна - занадта вялікім было б павышэнне. З пачатку года памер пенсій уздымаўся некалькі разоў. Дасягнуць патрабаваных суадносін плануецца ў наступным годзе - як таго і патрабуе кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі