Рэальныя даходы беларусаў працягваюць расці

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах горада
Людзі на вуліцах горада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У студзені-жніўні рэальныя наяўныя грашовыя даходы выраслі на 7,8% у параўнанні з аналагічным паказчыкам мінулага года.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў працягваюць расці, сведчаць апублікаваныя ў аўторак дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Пенсіі павялічацца ў Беларусі з 1 лістапада

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва адлюстроўваюць дабрабыт грамадзян. Пры падліку гэтага паказчыка ўлічваюцца даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, а таксама скарэкціраваныя на ўзровень інфляцыі.

Як сведчаць дадзеныя Белстата, у студзені-жніўні рэальныя грашовыя даходы беларусаў выраслі на 7,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. У мінулым месяцы паказчык складаў 7,7%.

Як і раней, прыкметную частку (64,2%) у аб'ёмах рэальных грашовых даходаў займае зарплата, трансферты насельніцтву складаюць 23,4%. Таксама ў аб'ёме даходаў 8% - прадпрымальніцкая дзейнасці і прыбытак ад уласнасці - 4,4%.

Паводле прагнозаў урада, рэальныя даходы насельніцтва па выніках года вырастуць на 3,2% - адпаведны прагноз Саўмін рабіў яшчэ пры папярэднім кіраўніку, Андрэя Кабякова. Новы прэм'ер-міністр Сяргей Румас таксама заяўляў пра тое, што асноўная праца будзе сканцэнтраваная на росце дабрабыту грамадзян.

Стужка навiн
0