У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў новы модуль адукацыйнай праграмы SputnikPro.
Шэф-рэдактар Sputnik Алеся Лучанінава, распавядаючы аб працы рэдакцый у мультымедыйнай інфармацыйнай прасторы, прапанавала слухачам адразу "нырнуць у працэс" і задаць сваё пытанне першаму намесніку міністра інфармацыі Паўлу Лёгкаму. Бо ніколі не ведаеш, дзе і калі сустрэнеш цікавага спікера. Студэнтка БДУ Маргарыта Гармаза не спалохалася і скарысталася шанцам узяць інтэрв'ю ў аднаго з кіраўнікоў Мінінфарма.
Выкладчыкі БДУ парадаваліся за сваю студэнтку і падзякавалі Sputnik за магчымасць папрацаваць у "палявых умовах".
Глядзіце на відэа эмоцыі Маргарыты.